Грамадства22

У Беларусі ФСБ затрымала сына «вагнераўца», якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве з легіёнам «Свабода Расіі»

Яўген Убіраеў выбраў небяспечны напрамак для візарана з Арменіі — прыляцеў у Беларусь. 

Яўген Убіраеў. Фота: Sota

У Беларусі супрацоўнікі ФСБ затрымалі 29-гадовага грамадзяніна Расіі Яўгена Убіраева. На радзіме 3D-мадэльера абвінавачваюць у супрацоўніцтве з легіёнам «Свабода Расіі», які ваюе супраць расійскай арміі ва Украіне.

Як распавялі сваякі Яўгена, у пачатку 2022 года Убіраеў перажываў за сяброў, якія жывуць ва Украіне. У яго ўзнікла дэпрэсія і суіцыдальныя думкі. Мужчына звярнуўся да легіёна «Свабода Расіі», які тады яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім. Убіраеў быццам распавядаў сябрам, што «хацеў дапамагчы напрыканцы людзям і выбраў такі спосаб суіцыду», пiша Sota.

Для легіёна хлопец сфатаграфаваў і зняў на відэа некалькі ваенных аб’ектаў і стаянак. Потым меркаваны куратар прапанаваў Убіраеву змясціць пад чыйсьці аўтамабіль нейкую прыладу, намякаючы на яе выбухованебяспечны характар. Мужчына катэгарычна адмовіўся, паколькі быў супраць забойства людзей. Пасля гэтага суразмоўца пачаў пагражаць Убіраеву, што здасць яго расійскім спецслужбам. Яўген з жонкай выехалі з Расіі ў Арменію.

Там Убіраеў беспаспяхова спрабаваў атрымаць замежны пашпарт, а праз 180 дзён быў вымушаны здзейсніць візаран. Для гэтага ў снежні 2024 года ён прыляцеў у Беларусь. На зваротным шляху Убіраева ў мінскім аэрапорце затрымалі супрацоўнікі ФСБ. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА-1 Екацярынбурга. Па артыкуле аб удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі мужчыну пагражае да 20 гадоў калоніі.

Бацька Яўгена Убіраева раней ваяваў у Чачні, а зараз ваюе супраць Украіны па кантракце: ён завербаваўся з калоніі ў ПВК «Вагнер». Малады чалавек званіў бацьку з Арменіі і распавядаў, што яны з жонкай афармляюць замежныя пашпарты для падарожжаў. Як распавядаюць сваякі, вайсковец груба адказаў сыну і паабяцаў вярнуць яго ў Расію «пад канвоем».

Каментары2

  • Х
    17.02.2025
    Што такое візаран ?
  • У Беларусі ФСБ затрымала
    17.02.2025
    Ніхто не здзівіўся, я спадзяюся.

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары34

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве2

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну25

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць