Грамадства22

У эміграцыі памёр былы гаспадар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч

89-гадовы бізнэсмен жыў у польскім Беластоку, дзе хаваўся ад крымінальнага пераследу.

Ларан Арыніч. Фота: Most

26 студзеня 2025 памёр апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Ларан Арыніч. Яму было 89 гадоў. Пра смерць бізнэсмена стала вядома «Нашай Ніве» ад яго сяброў. Крыніцы «Маста» пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Ларан Арыніч кіраваў прадпрыемствам «Пінскдрэў», калі ў кастрычніку 2010-га на заводзе здарыўся выбух. Тады загінулі 14 чалавек. Праз некалькі месяцаў, у пачатку 2011-га, Арынічу выставілі абвінавачванне ў халатнасці, і ён палічыў за лепшае выехаць за мяжу.

З 2013-га Ларан Арыніч жыў у Беластоку. У сваім апошнім інтэрв’ю паўгода таму бізнэсмен казаў, што спадзяецца вярнуцца ў Беларусь. Ён чакаў канца 2025 года, калі б скончыліся тэрміны даўніны па яго крымінальнай справе.

Ларан Арыніч нарадзіўся ў 1936 годзе ў Архангельскай вобласці Расіі. Працаваў у Плешчанскім леспрамгасе Мінскай вобласці (1954-1955), адслужыў у войску (1955-1958). Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава (1963). У Гродзенскай мэблевай фабрыцы, прайшоў шлях ад майстра да дырэктара (1963-1983). У 1983-2011 узначальваў «Пінскдрэў». У 1996 узначаліў Нацыянальную асацыяцыю прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Jestem ZA a nawet Przeciw
    27.01.2025
    Каментароў няма.... Фігура адметная але.... Пытанні ў сяброў пінскай апазыцы... Пераслед аетывістаў...
  • даведка
    27.01.2025
    После закрытия их производства спичек борисовские зажигаются только с 3-5 раза.

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй10

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй10

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць