Грамадства1111

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Алена Шарафановіч доўгі час працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, а пасля ў РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Алена Шарафановіч. Фота: сацсеткі

У Першамайскім судзе Мінска 30 студзеня 2025 года пачнуць судзіць Алену Шарафановіч. Гэта адзін з найлепшых дзіцячых анколагаў Беларусі, у медыцынскіх чатах і суполках няма ніводнага негатыўнага водгуку пра яе ад пацыентаў. Наадварот, удзячныя людзі перадаюць адзін аднаму яе імя.

«Гэта доктар ад Бога. Вылечыла майго сына, калі ўсе казалі, што іншага лячэння няма. Дзякуй велізарны вам». «Шарафановіч —вельмі добры спецыяліст, калі б вы раней звярнуліся, вам дапамаглі б». «Так, да яе, шмат водгукаў аб ёй добрых!!!». «Жонка адправіла. Сказала: супердоктар. Я не верыў і паставіўся скептычна. Але аказалася, што так і ёсць».

Алене Шарафановіч інкрымінуюць «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу — удзел у пратэстах. Па цяперашняй беларускай завядзёнцы людзі з такім абвінавачваннем часцей за ўсё чакаюць суда ў следчым ізалятары.

Алена Шарафановіч. Фота: Медыцынскі веснік

Судзіць доктарку будзе намесніца старшыні суда Першамайскага раёна Наталля Дзядкова. Толькі за апошні год яна асудзіла два дзясяткі чалавек за ўдзел у пратэстах. І яшчэ некалькі па іншых палітычных справах.

Алена Шарафановіч скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (2001) і аспірантуру Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «анкалогія» (2019). Шэсць разоў праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі, стажыравалася ў Германіі і ЗША.

13 гадоў працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, яшчэ 3 гады ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Адначасова вяла прыём у «Ладэ», Цэнтры лазернай дэрматалогіі «HappyDerm».

Алена Шарафановіч

У 2022 годзе Алена Шарафановіч, якая была дырэктаркай прыватнай «Клінікі А1», трапіла ў цэнтр скандалу. Адзін з сузаснавальнікаў медцэнтру пісаў скаргі на сваю ж клініку, бо ваяваў з другім сузаснавальнікам, Русланам Шарафановічам — гэта муж Алены. У выніку ў «А1» забралі ліцэнзію, і праца была паралізаваная. А на саму Алену адна з супрацоўніц напісала данос за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Дырэктарку судзілі, яна атрымала штраф. Клініка неўзабаве закрылася.

Мяркуючы па звестках «Вясны», таго самага мужа, Руслана Шарафановіча, таксама судзілі па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах. Чым скончыўся працэс, невядома.

Каментары11

  • Maryia
    22.01.2025
    Сапраўды, вельмі добрая пані лекар. Як жа гэта несправядліва.
    Здароўя Вам моцнага, Елена! Дзякуй за Вашы добрыя справы і прафесіяналізм!
  • Гело
    22.01.2025
    Очень классная специалистка и врач и человек.. Сам с ней знаком и был на приеме несколько раз. Делала операцию сыну на лице.

    Сделала так, что теперь вообще нет следов операции
  • Ёсік
    22.01.2025
    У зграі лукашыскай і ў яго самога ёсьць каму лячыць, на астатні гарод ён сікае ўжо чыэрць стагодьдзя - ды хоць трыпутнікам і содай лячыцеся ад усяго. Трэба ўсіх зьнішчыць, яны гэтым і займаюцца. Вось калі высветліцца, што ў малодшага меланома, во тады забегаюць, а так церпім далей.

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было26

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы падбілі ў Крыме тры расійскія караблі6

Парадокс, але прызнанне ЕГУ экстрэмісцкім развяжа яму рукі24

Арандатар: «Гаспадыня не аддае заставу 1120 — нібыта я «знішчыў» кватэру. Але гэта натуральны знос!»

ЗША ўпершыню за 10 гадоў правялі сакрэтныя перамовы з Кубай у Гаване

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў2

Лукашэнка: Якія б са мной перамовы ні вёў Захад, я цудоўна разумею, што не іх сукін сын27

Лаўроў: Аднаўленне перамоваў з Украінай «не з’яўляецца прыярытэтам нумар адзін»1

У Беларусь прывезлі мініяцюрныя электракары, якія каштуюць менш за 8500 даляраў5

Беларус у Варшаве некалькі дзён пільнаваў злодзея, які скраў яго навушнікі. І ўрэшце вярнуў сваё — у касцёле4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было26

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць