Свет66

Лаўроў заявіў пра галечу ў ЗША на кожным кроку

У Злучаных Штатах Амерыкі галеча назіраецца паўсюдна, у краіне шмат і іншых праблем, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках дзейнасці расійскай дыпламатыі ў 2024 годзе, піша Moscow Times.

Adi Weda/Pool Photo via AP

«Напэўна, тое, што мы бачым і што бачылі падчас шматлікіх мерапрыемстваў міжнародных, напрыклад, падчас [саміту] Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, які быў у Сан-Францыска, у Злучаных Штатаў вельмі шмат праблем, там галеча на кожным кроку, калі сысці з цэнтральных магістраляў», — сказаў ён.

Лаўроў таксама заявіў, што ЗША нібыта імкнуцца пазбавіцца ад канкурэнтаў у кожнай сферы.

«Яны слізгаюць па нахіленай плоскасці, спрабуючы перакрыць дарогу канкурэнтам усюды», — сказаў кіраўнік МЗС.

На яго думку, ЗША забараняюць продаж чыпаў, якія прымяняюцца для штучнага інтэлекту, нават у краіны НАТА і Еўрасаюза. Лаўроў лічыць, што Злучаныя Штаты выбралі палітыку санкцый у якасці асновы для сваіх дзеянняў на міжнароднай арэне.

Каментары6

  • Янка
    14.01.2025
    Лепш Лаўрову было б пашукаць бервяно ва ўласным воку. Бо галеча ў ЗША і Расеі - гэта радыкальна розныя рэчы.
    Узровень галечы ў ЗША у 2022 складаў 11.5%. Але мяжой галечы там лічыцца гадавы даход $29678 на сям'ю з 4 чалавек, то бок $618 на асобу штомесяц.
    Афіцыйны узровень галечы ў Расеі ў 2023 склаў 8.5%. Але мяжой галечы там лічыцца штомесячны даход асобы RUB 14339, то бок па курсу на канец 2023 - $159.
    Для асобаў у стане галечы ў ЗША існуе шмат праграм сацыяльнай дапамогі, у тый момант як у Расеі амаль што нічога падобнага няма.
  • Счетовод мамкин
    14.01.2025
    Янка, В Москве ни одна семья - не получает меньше 800 баксов на рыло, если все работают. А это, на минутку, 20 млн человек только официально. В других крупных городах не сильно меньше. И хату приличную тут стоит снять - 500-600, а не 800-1000, как в Варшаве, я уже молчу про города США, где есть работа для тупого пролетариата. Так что байки тут не трави, как брокер на Воллстрит рубит 3 ляма в год, а домохозяйка из-под Кентуки имеет 30, при стоимости аренды 1300. И получаются твои 650 баксов в "каждой сИмье".
  • Так вот где он, патриотизм, зарыт - в доходах москвичей
    14.01.2025
    Счетовод мамкин, точно. А если что, можно записаться в СВО и надежно обеспечить своих родных после гибели или, дайгосподи, ранения (если, конечно, свои родные командиры не разворуют).
    Что, собственно, многие россияне и делают, только среди москвичей таких патриотов как-то маловато, это больше для глубинного народца.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць