Навука і тэхналогіі11

Ноу-хау амерыканскай судовай сістэмы — глядзім на злачынства вачыма абвінавачанага праз VR-шлем

Магчыма, гэта першы выпадак у гісторыі амерыканскай судовай сістэмы, калі ў якасці доказу прынялі рэканструкцыю злачынства ў віртуальнай рэальнасці (VR). Адбылося гэта па просьбе самога абвінавачанага.

Скрыншот эфіру тэлеканала Local10 News

Суддзя ў штаце Фларыда пагадзіўся выкарыстаць VR-шлем для вывучэння справы аб узброеным нападзе. Выпадак ужо прыцягнуў увагу юрыстаў і экспертаў па ўсім свеце, паведамляе выданне Gizmodo са спасылкай на мясцовы тэлеканал Local10 News.

У судзе разглядаўся канфлікт, які адбыўся ў 2023 годзе на адной з вясельных пляцовак у Фларыдзе. Уласнік пляцоўкі Мігель Альбісу быў абвінавачаны ў нападзе з выкарыстаннем смяротна небяспечнай зброі пасля таго, як нібыта размахваў пісталетам падчас сваркі з гасцямі. Паводле версіі абароны, Альбісу прыехаў на месца пасля таго, як яго жонку і сына атакавалі ўдзельнікі мерапрыемства, а жонка атрымала траўму рукі.

Абарона Мігеля Альбісу пайшла на нестандартны крок, каб даказаць, што ён не здзяйсняў аніякага злачынства і дзейнічаў выключна ў якасці самаабароны. Адвакат мужчыны звярнуўся да праграміста, каб стварыць VR-сімуляцыю канфлікту з дапамогай гарнітуры Oculus Quest 2. Галоўная мэта — паказаць суддзі і прысяжным сітуацыю «з вачэй» абвінавачанага, каб яны маглі лепш зразумець яго дзеянні ў той момант.

«Мы надзелі VR-гарнітуру на суддзю, пракурораў і сведак, каб яны змаглі ўбачыць сітуацыю вачамі майго кліента. На яго напалі п'яныя ўдзельнікі вечарыны, схапілі яго, і ён адчуў, што павінен выкарыстаць зброю для абароны жыцця і маёмасці», — патлумачыў адвакат Мігеля Альбісу.

Падчас нядаўняга папярэдняга судовага слухання тэлеканал Local10 News паказаў кадры, дзе суддзя і іншыя ўдзельнікі працэсу назіралі за анімацыяй у віртуальнай рэальнасці. Нягледзячы на тое, што суддзя ўжо ўключыў сімуляцыю ў пералік рэчавых доказаў, ён яшчэ павінен вызначыць, ці будзе справа закрытая альбо перададзеная на разгляд прысяжных. Вынік справы можа стаць прэцэдэнтам для далейшага выкарыстання VR у правасуддзі, падкрэслівае Gizmodo.

Кадр з віртуальнай рэканструкцыі канфлікту, дзе натоўп атачыў узброенага Мігеля Альбісу. Крыніца: Local10 News

Gizmodo таксама адзначае, што выкарыстанне розных перадавых тэхналогій у судах — не новая з'ява. З дапамогай віртуальнай рэальнасці можа быць прасцей зразумець складаную сітуацыю, асабліва калі ўбачыць яе на свае вочы быццам бы ў сам момант злачынства. Але ўзнікае пытанне: наколькі дакладнымі з'яўляюцца такія рэканструкцыі і ці не могуць яны падмануць суд?

Юрысты і эксперты ў галіне тэхналогій асцерагаюцца, што паўсюднае ўвядзенне VR у судах можа адкрыць «скрыню Пандоры» — можа ўзнікнуць спакуса маніпуляваць віртуальнымі данымі для стварэння патрэбнай карціны падзей.

«У віртуальнай рэканструкцыі заўсёды прысутнічае чалавечы фактар. Нават калі сцэны ствараюцца на аснове фактаў, іх інтэрпрэтацыя можа быць суб’ектыўнай», — адзначаюць эксперты.

Каментары1

  • Гы
    03.01.2025
    Беларускія «суддзі» пайшлі яшчэ далей і ўжо атрымліваюць патрэбную карцінку або званок з вердыктам наўпрост з адміністрацыі :)

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»3

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

Фінляндыя склікае суседзяў Беларусі на Саміт Усходняга флангу ЕС1

Кіраўнік камісіі Сейма Літвы: Мы паверылі ў добрую волю Беларусі і паспяшаліся з адкрыццём мяжы9

«Навалілі цэглы»: у Магілёве мясцовыя кладуць у ліфты цагліны, каб тыя лепш працавалі5

У Паўночным Беразе пачалі будоўлю першай школы. Вось якой яна будзе1

У Расіі забаранілі слова жопа26

Мінчук атрымаў жыроўку на 1600 рублёў, уся праблема ў вадзе2

Бабруйчанін паставіў сонечную батарэю ў сябе дома — «улетку за святло плаціў 10 рублёў»17

Мінсувязі: У дрэннай мабільнай сувязі вінаваты вашы вокны2

Z-ваенкары паведамляюць пра штурм Гуляйполя14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»3

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць