У Віцебску будуць судзіць жонку беларуса, які адмовіўся адказваць на пытанні сілавікоў пры затрыманні
Заўтра ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска пройдзе суд над Веранікай Кабылковай, педагогам-псіхолагам з Шуміліна. Яе абвінавачваюць па дэкрэце №7 (атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі), піша «Хрысціянская візія».

Яе муж Арцём трапіў пад пераслед год таму — сілавікі тады затрымалі яго за падпіскі, але не змаглі запісаць «пакаяльны» ролік.
Год таму затрымалі мужа Веранікі Арцёма. На міліцэйскім відэа ён адмовіўся адказваць на пытанні сілавікоў. «Свае дзеянні ў сетцы інтэрнэт адмаўляюся каментаваць», — сказаў тады мужчына.
Вядома, што тады Арцёма аштрафавалі на 555 рублёў.
Вянчанне Арцёма і Веранікі ладзіў кс. Анджэй Юхневіч, які зараз знаходзіцца за кратамі і суд над якім таксама пачнецца заўтра.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
А казалі ж што няма розніцы, якой веры мужык беларус: адну і тую ж бульбачку вырошчваюць, адных і тых жа парсючкоў гадуюць. Рох рох! Але гэта толькі на ўзроўні бульбачкі і парсючкоў так. А цавілязацыя на Белай Русі руская, праваслаўна чэкісцкая, і ад яе католікам ні ў якой шчырай бульбачцы не схаваешся. Або тады ўжо ідзі адразу ў церцелі ды эйсманты, ці ў бондаравы, і даказвай сваю беззаветную вернасць скрэпнаму свету