Усяго патроху22

У Мінску і Гродне можна ўзяць жывую ялінку на святы ў арэнду. Колькі гэта каштуе?

Такі сэрвіс працуе ў Беларусі не першы год. Можна ўзяць у арэнду жывую ялінку ў кадцы, а пасля святаў дрэва забяруць і будуць клапаціцца пра яго.

Скрыншот фота ў інстаграме eco_elochka

Стартам праекта «ЭкаЯлінка» можна лічыць 2019 год. Тады сям’я з Гродна прыдумала, як рацыянальна выкарыстоўваць зямлю ў вёсцы Каробчыцы. Муж і жонка раней тлумачылі ў інтэрв’ю «Анлайнеру», што з аднаго боку надзелу была дарога, з іншага — аэраклуб, таму вырошчваць нейкую садавіну ці гародніну было б не вельмі экалагічным рашэннем.

Яны высадзілі каля 1000 ялінак з думкамі пра тое, што гадоў праз 7-8 іх можна будзе ссекчы перад Новым годам і прадаць. Але сябры пары столькі чакаць былі не гатовыя: бясконца пыталіся, калі ж будуць ялінкі. Ссекчы маленькія дрэвы рука не паднялася, таму муж з жонкай вырашылі, што можна было б прапаноўваць святочныя дрэвы ў кадках.

Яшчэ адным вынікам сямейнага мазгавога штурму стала рацыянальная думка, што шмат людзей, якія набываюць ялінкі ў кадцы, потым не ведаюць, што з імі рабіць. Проста аднесці на сметнік — шкада, пасадзіць дзесьці дрэва не ўсе маюць месца, ды і як гэта зрабіць, не кожны ведае.

Таму сям’я вырашыла зрабіць сэрвіс пракату ялінак. Першыя дрэвы далі сябрам, потым апублікавалі пост на асабістай старонцы ў інстаграме — і ашалелі ад колькасці замоў.

Пасля першага эксперыментальнага году выжыла каля 80% ялінак, якія вярнуліся да гаспадароў ад арандатараў. Цяпер сям’я нават запусціла сэрвіс, які дазваляе адсачыць лёс ялінкі, якую вы ўжо арандавалі раней. І калі дрэва, якое вы замаўлялі летась, выжыла сёлета, вам яго здадуць у арэнду са зніжкай.

Сэрвіс працуе толькі ў Мінску і Гродне.

У гэтым годзе ў асартыменце з’явіліся нават інстаграмныя піхты Нордмана. Каштуюць ялінкі ад 50 да 220 рублёў, сосны — 60-90 рублёў, піхты Нордмана — 190-220 рублёў.

Развозіць іх будуць бліжэй да святаў. А пакуль у акаўнце праекта паказваюць, як акуратна выкопваюць дрэвы і перамяшчаюць у кадкі — на кожную ялінку ідзе каля паўгадзіны.

Каментары2

  • Сонейка
    10.12.2024
    Цудоўны праэкт! Дзякуй за яго ад усёй душы
  • Аліна Маліна Салоўска Свірска
    11.12.2024
    Нейкі додзь купіў пікап, пасыпаў снегам і пасадзіў добра што на коўдру паненку, якая сама няўцямна пазірае, але пачынае здагадвацца, што адбываецца. Што нават ялінка не ссечана, а ўзята, ё-маё, ў арэнду. І пікап снежны не для яе, а для ялінкі. І ўвогуле ўсё штучна. Пласмаса. Нейкі лукашызм усюды. На кожнай фотцы. Ці проста мроіцца

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома31

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома31

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць