Аўто11

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?

«Заводская афарбоўка. Нумары не прадаюцца», — гаворыцца ў апісанні.

Фота тут і далей: av.by

 У Магілёве задорага прадаюць стары VW Golf. Аўтамабіль 2001 года выпуску, пад капотам у яго бензінавы рухавік аб'ёмам 1,6 літра, які працуе ў пары з АКПП. 

Заяўлены прабег — 215 000 кіламетраў. Прадавец сцвярджае, што аўтамабіль знаходзіцца ў заводскай афарбоўцы.

Таксама ў апісанні пазначана, што нумары разам з машынай не прадаюцца. Але якая там камбінацыя лічбаў і літар — невядома, бо на ўсіх здымках нумары схаваныя.

Звонку аўтамабіль на свой узрост сапраўды выглядае добра, але ацаніць стан салону па фота немагчыма.

Пярэднія сядзенні хаваюцца пад чахламі, на стырно нацягнута аплётка, якая трымае планшэт. Абшыўка дзвярной карты выглядае крыху зашарпанай.

Агулам у аўто хапае не завадскіх аксесуараў. На панэлі можна заўважыць мацаванне для тэлефону і дыванчык-трымальнік з дзяржаўным гербам унутры. Таксама пад ветравым шклом ёсць нешта падобнае да пропуску, стылізаванага пад дзяржаўны сцяг.

На задніх дзвярах і багажніку праглядаюцца не заводскія шторкі, на ўсіх вокнах усталяваныя ветравікі.

Ва ўсім іншым, апроч цаны ў 9 тысяч даляраў, — гэта шараговы VW Golf 4 з надзейным, але далёка не самым топавым рухавіком. Прабег аўтамабіля таксама не такі ўжо маленькі, каб ён меў нейкую калекцыйную вартасць.

Golf чацвёртага пакалення выпускалі з 1997 па 2006 год.

Каментары1

  • Синий трактор
    28.11.2024
    Продавец-лукашист явно не дружит с головой раз 9к за этого корча выставил

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі20

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі20

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць