Грамадства

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу асудзілі да 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд 21 лістапада завочна вынес прысуд актывісту Ежы Грыгенчу: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў). Справу разглядаў суддзя Васіль Скок, паведамляе «Вясна». Актывіста прызналі вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

Ежы Грыгенча

Ежы Грыгенча — вядомы гродзенскі грамадска-палітычны актывіст, якога раней неаднаразова затрымлівалі. З 2020 года знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Спецвытворчасць супраць яго распачалі яшчэ ў лістападзе 2023 года. Па месцы былога жыхарства актывіста прайшлі некалькі ператрусаў, на маёмасць Грыгенчы і яго жонкі накладзены арышт.

Ежы Грыгенчу абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу ягоную пачалі разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 11 лістапада. Ужо 21 лістапада ў судзе быў зачытаны прысуд. Штраф памерам 40 000 рублёў быў прызначаны за «абразу Лукашэнкі».

Каментары

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць