Свет2323

Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў

Для яе каманды гэта азначае неабходнасць старанна рыхтавацца да кожнага візіту.

Паўліна Брандберг. Фота з яе інстаграма

Міністарка роўных правоў Швецыі Паўліна Брандберг пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў Аб гэтым паведамляе шведская газета Expressen.

Для яе каманды гэта азначае неабходнасць старанна рыхтавацца да кожнага візіту: супрацоўнікі павінны правяраць памяшканні, дзе будзе знаходзіцца Брандберг.

Напрыклад, перад сустрэчай са спікерам шведскага парламента яе каманда папярэдзіла: «Не павінна быць ні следу бананаў».

На гэта ў адказ было сказана: «Дзякуй, да кавы, верагодна, будзе пададзены торт, і мы прасочым, каб у ім не было бананаў. Аднак у суседніх памяшканнях і калідорах ёсць фруктовыя кошыкі з бананамі. Ці будзе дастаткова, калі мы прыбярэм іх раніцай у дзень сустрэчы?»

Каманда Брандберг адказала: «Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы іх прыбярэце раніцай у гэты ж дзень».

У каментары для Expressen міністр спачатку заявіла: «Можна сказаць, што гэта нейкая алергія». Пазней яна ўдакладніла ў пісьмовай форме, што гэта ўсё ж фобія.

«Я атрымліваю прафесійную дапамогу для вырашэння гэтай праблемы», — прызналася яна. Брандберг праходзіць лячэнне ад трывожнага разладу.

Каментары23

  • банан для похудения
    16.11.2024
    Міністарка роўных правоў Швецыі? а як жа роўныя правы для бананаў?
  • Зигмунд нефрейд
    16.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Зміцер Фройд
    16.11.2024
    Навошта такія псіхічна няўстойлівыя міністры трэба? А што будзе, калі на мерапрыемстве яна выпадкова сустрэнецца з дзілда?

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць