Нерухомасць22

У старой савецкай «панэльцы» ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра з трыма балконамі

На адной з пляцовак па гандлі нерухомасцю з’явілася аб'ява аб продажы пяціпакаёвай кватэры плошчай больш за 100 квадратных метраў. Сёння такім мала каго здзівіш, але справа ў тым, што гэтая кватэра размешчана ў савецкім панэльным доме, якому больш за 40 гадоў, піша Blizko.by.

Гаворка ідзе пра дом №28 па вуліцы Гамарніка ў Зялёным Лузе. Гэта панэльны дом серыі М-335БК, распрацаванай у «Мінскпраекце» пад кіраўніцтвам архітэктара Элы Левінай.

У кватэры — цэлых пяць пакояў і тры лоджыі, што вельмі нехарактэрна для тыповых панэльных дамоў. Агульная плошча кватэры — 101 квадратны метр, з іх 71 кв.м складае жылую плошчу, а кухня — 8,2 кв.м.

Па плане відаць, што два з пяці жылых пакояў маюць плошчу крыху больш за 17 квадратных метраў, а тры астатнія — крыху больш за 12 кв.м. Пры гэтым адзін з вялікіх пакояў не проста прахадны, а прахадны ў двух напрамках: у малы жылы пакой або на кухню.

З трох лоджый зашклёныя дзве, усяго ў кватэры шэсць вокнаў. Сумешчаны санвузел плошчай 7 квадратных метраў: тут змясціліся не толькі ванна з пральнай машынай, але і душавая кабіна.

Кватэра прадаецца за 383 тысячы рублёў, або 116 тысяч долараў у эквіваленце. Адзін квадратны метр абыдзецца пакупнікам у 1.150 даляраў.

Кот, які трапіў на адну з фатаграфій санвузла, мабыць, не прадаецца.

Каментары2

  • Кот, які трапіў на адну з фатаграфій
    12.10.2024
    прымус пачыняю

    казалі, што тэрмін панэлек дзесьці 50 год, а потым пад знос. а тут... 116 тысяч долараў за кватэру ў паўвякавой панэльцы
  • .
    14.10.2024
    1. "Па плане відаць, што..." - але самога плана няма, ён быў у артыкуле-першакрыніцы, яго забылі перапосціць.
    2. "з іх 71 кв.м складае жылую плошчу" - не метры складаюць плошчу, а, наадварот, плошча складае ("составляет") колькасць метраў. Значыць, правільна так: "з іх 71 кв.м складае жылая плошча".
    Хаця не абавязкова паўтараць (і дадаткова заблытваць) канцылярызм з расейскай, можна і прасцей напісаць.
    Ізноў нізкі ўзровень артыкулаў-перапостаў-перакладаў. Мабыць, увогуле іх не рабіце, з такім падыходам.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

Паветраныя сілы Украіны збілі дзве расійскія ракеты «Кінжал», якія ляцелі на Львоў

Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі10

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць