Вядомага ў Рагачове настаўніка рэпрэсуюць за ажыццяўленне права на свабоду выказвання меркаванняў.

У Рагачове звольнілі з працы дырэктара сярэдняй школы № 4 Аляксандра Лейкіна. Ён вядомы ў Рагачове не толькі як шматгадовы кіраўнік адукацыйнай установы, але і як краязнаўца. Мясцовая дзяржаўная газета шматкроць друкавала ягоныя краязнаўчыя матэрыялы пра гісторыю Рагачоўшчыны, піша Гомельская Вясна.
На 11 гадзін 10 кастрычніка ў судзе Рагачоўскага раёна запланаванае пасяджэнне, на якім Аляксандра Самуілавіча Лейкіна будуць вінаваціць у распаўсюдзе, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць і судзіць паводле артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Выконваць ролю суддзі ў працэсе над Аляксандрам Лейкіным будзе нядаўна прызначаная Лукашэнкам на адпаведную пасаду Аксана Гусева.
Крыніца ў Рагачове паведаміла, што Аляксандра Лейкіна пераследуюць за тое, што ён ставіў лайкі пад нейкімі пастамі ў сацыяльных сетках і такім чынам нібыта распаўсюджваў інфармацыю, якая змяшчалася ў тых пастах.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Развагі пра "беларушчыну" - крывадушніцтва, бо ў іншых паведамленнях ён адмаўляе існаванне беларусаў.
Глядзіце, Фарыёніха запісалася ў кампартыю, каб разьвіваць ўкраіншчыну (зь яе ж словаў). Ну і максіматанкісткі ня раз інтэгруюцца ў сыстэму дзяржаўнае індактрынацыі, каб разьвіваць так званую беларушчыну.
То бок прыкрываюцца аблудай нацыянальнага міту, каб карыстацца гвалтоўным дзяржаўным мэтадам.
Ўсе яны адмаўляюцца прытрымлівацца дабраахвотнасьці і ПРЫКРЫВАЮЦЦА беларушчынай.
Спадзяюся, цяпер вам зразумела
Дарэчы, ня маю нічога супраць тых, хто папалірызуе белмову бяз гвалту. Як і расейскую, канешне. І японскую.