Адзіны ўрок да Дня народнага адзінства пройдзе ў школах Беларусі 17 верасня. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Адзначаецца, што гэты ўрок павінен дапамагчы школьнікам усвядоміць сэнс, значэнне дзяржаўнага свята, а таксама важнасць згуртаванасці беларускага народа для захавання моцнай, незалежнай дзяржавы.
Акрамя таго, адзіны ўрок павінен спрыяць фарміраванню паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага краіны, выхоўваць у вучняў патрыятызм, грамадзянскасць, адказнасць, гатоўнасць дзейнічаць на карысць Радзімы.
Сказана, што настаўнікі на ўроку абмяркуюць з дзецьмі падзеі, якія сталі гістарычнай асновай свята.
Паведамляецца, што ў якасці мадэратараў урока на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі могуць выступіць прадстаўнікі БРСМ і піянерскай арганізацыі.
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары