Грамадства

З сэканда ў Баранавічах выкралі люксавае адзенне, але пакінулі на месцы абарону ад крадзяжоў

Усё пачалося з таго, што маладая маці згубіла 100 рублёў.

Ілюстрацыйнае фота

У адным з сэканд-хэндаў Баранавічаў прадаўцы развешвалі рэчы, якія не падышлі пакупнікам, і знайшлі ў адных штанах пяць супрацькражных кліпсаў. Яны былі белага колеру — такія ў краме прымацоўваюць да рэчаў сегмента «люкс», якія каштуюць значна даражэй за астатнія, паведамляе мясцовае выданне «Наш край».

Прадаўцы прагледзелі камеры відэаназірання і знайшлі дзяўчыну, якая пакінула кошык са штанамі.

На наступны дзень гэтая пакупніца вярнулася і зноў пайшла з рэчамі ў прымеркавую. Калі дзяўчына выйшла з кабінкі, візуальна можна было ацаніць, што ў яе кошыку стала менш рэчаў, а пад адзеннем была характэрная прыпухласць.

Прадаўцы папрасілі вярнуць рэчы, але дзяўчына ўсё адмаўляла, забрала дзіця і сышла. Супрацоўнікі сэканд-хэнду звярнуліся ў міліцыю.

Так выйшла, што ўвечары дзяўчына выйшла на вуліцу, заўважыла міліцэйскае аўто і падумала, што прыехалі па яе. Яна падышла і ва ўсім прызналася.

Па словах дзяўчыны, муж даў ёй 100 рублёў на рэчы для дзіцяці, яна іх згубіла, але пабаялася прызнацца, таму вырашылася на крадзеж. У першы раз яна вынесла пяць рэчаў: у прымеркавай разарвала іх па шве, каб пазбавіцца ад кліпсаў, і забрала іх з сабой, схаваўшы пад вопратку. Пасля швы акуратна сшыла.

Дома яна ацаніла, што кошт рэчаў меншы за 100 рублёў і ў мужа могуць быць пытанні. Таму ў другі дзень яна выкрала яшчэ пяць дзіцячых маек.

За дробны крадзеж, які ўчыніла дзяўчына ў першы раз, яна панесла адміністрацыйную адказнасць. А за другі паход крымінальная адказнасць па ч. 1 арт. 206 КК (рабаванне) прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі тэрмінам да чатырох гадоў.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць