Усяго патроху44

Хлопчык у Ізраілі выпадкова разбіў старажытную амфару, якой сама меней 3500 гадоў

Хлопчык у ізраільскім музеі выпадкова разбіў адзін з экспанатаў выставы: старажытную амфару эпохі бронзавага веку, узрост якой складае сама меней 3500 гадоў. Па даных Музея Гехта ў Хайфе, вырабілі гліняны посуд не раней за 2200 і не пазней за 1500 гг. да н.э., што рабіла яго надзвычай рэдкім артэфактам, паколькі захавалася амфара цалкам, амаль у першапачатковым выглядзе.

Выстаўлены экспанат быў проста на ўваходзе ў музей і не быў пакрыты ахоўным шклом. Як растлумачылі ў музеі, у дэманстрацыі археалагічных знаходак «без перашкод» там бачаць «асаблівае зачараванне», піша Бі-бі-сі. 

У выніку амфару выпадкова разбіў пяцігадовы наведнік. Цяпер яе рэстаўрацыяй давядзецца заняцца экспертам.

Кіраўніцтва музея падкрэслівае, што разбітая амфара — няшчасны выпадак. Хлопчык ні ў чым не вінаваты, і яму нічога не пагражае.

«Бывае, экспанаты пашкоджваюць наўмысна, і да такіх выпадкаў ставяцца вельмі строга, у тым ліку з прыцягненнем паліцыі», — сказала Бі-бі-сі прадстаўніца музея.

«Аднак у дадзеным выпадку справа ішла інакш. Збан быў выпадкова пашкоджаны маленькім дзіцем, якое наведвала музей, і рэакцыя будзе адпаведнай», — дадала яна.

Усе сям'ю дзіцяці запрасілі прыйсці на выставу яшчэ раз, ужо ў складзе арганізаванай экскурсіі.

Пры гэтым кіраўніцтва запэўніла Бі-бі-сі, што, нягледзячы на ​​прыкры інцыдэнт, практыка «па магчымасці выстаўляць экспанаты без бар'ераў і шкляных сцен» будзе працягнута.

Музей Гехта размешчаны на тэрыторыі Універсітэта Хайфы; у ім выстаўлены археалагічныя знаходкі і творы мастацтва.

Каментары4

  • fcghs
    28.08.2024
    увайшоў у гісторыю хлапец...
  • Жвір
    28.08.2024
    Малайцы габрэі, у чарговы раз запэўніваюся ў іх розуме. Музэй для чалавека, а не наадварот.
  • Ганьба
    28.08.2024
    Добра, што не іконку Лукіча разбіў у Музеі Персанальнай Дзяржаўнасці!

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць