Мінскіх школьнікаў больш не будуць карміць пельменямі, затое шашлык застаецца
Восеньскае меню ў школьных сталовых змянілася.

Пельмені выключылі з восеньскага меню школьных сталовых Мінска. Пра гэта распавяла дырэктарка «Камбіната школьнага харчавання горада Мінска» Людміла Крупская. Паводле яе слоў, пельмені могуць вярнуцца ў іншым сезонным меню, піша БелТА.
Сёлета ў восеньскі рацыён мінскіх школьнікаў уключана каля 124 страў. У прыкладныя двухтыднёвыя рацыёны на восень уключана 5 новых страў, а таксама стравы, якія ўжо карыстаюцца попытам у вучняў. Сярод папулярных — шашлычок «Школьны», курачка «Пікантная», катлета «Папараць»
Сярод навінак — блінцы з яблыкам і цынамонам на падвячорак, курыная грудка, запечаная ў смятаным соусе, на абед.
У рацыён малодшых школьнікаў на сняданкі вярнулі блінцы з тварагом і сырнікі.
Акрамя таго, Крупская абяцае два новыя напоі, але назву пакуль не раскрывае.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары