Свет55

Афрыку імкліва ахоплівае малавывучаны і вельмі небяспечны вірус. Што такое воспа малпаў?

Смяротнасць новага штаму афрыканскага віруса Mpox (воспы малпаў) значна перавышае паказчыкі Covid-19 і мае амаль такую ж хуткасць распаўсюду. З-за сітуацыі з вірусам Сусветная арганізацыя аховы здароўся (СААЗ) у гэтыя дні можа абвясціць максімальны ўзровень глабальнай небяспекі. Дзейнай вакцыны ад хваробы не існуе.

Вакцыны ад воспы малпаў пакуль не існуе. Фоты: Jeenah Moon / AP Photo / Getty Images. Калаж: «Наша Ніва»

Мутаваны штам малпінай воспы (Mpox) за некалькі месяцаў ахапіў як мінімум 16 афрыканскіх краін, на шэсць з іх вірус распаўсюдзіўся ўсяго за 10 дзён. Загінула звыш 500 чалавек пры афіцыйна пацверджаных каля 20 тысячах выпадках.

Аб'яднаная сетка афрыканскіх цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў (Africa CDC) ужо абвясціла ўспышку хваробы кантынентальнай надзвычайнай сітуацыяй. На чарзе знаходзіцца і Сусветная арганізацыя аховы здароўся (СААЗ), якая ў гэтыя дні можа ўвесці максімальны ўзровень глабальнай небяспекі, які быў падчас пандэміі кавіду, паведамляе выданне Politico.

Крыніцы выдання адзначаюць, што камітэт незалежных экспертаў СААЗ ужо сёння сустрэнецца з генеральным дырэктарам арганізацыі Тэдрасам Гебрэіесусам, каб абмеркаваць шляхі змагання з новым штамам Mpox у Афрыцы.

Асноўная праблема ў тым, што дзейнай вакцыны ад воспы малпаў і асабліва ад цяперашняга штаму хваробы яшчэ не існуе, а сам вірус вывучаны недастаткова. У якасці часовага рашэння могуць прыдасца вакцыны ад звычайнай воспы, але ў сённяшняй сітуацыі для Афрыкі зарэзервавана толькі 200 тысяч доз такіх вакцын, а пацярпелыя краіны і іх суседзі экстранна запытваюць як мінімум мільён доз (што ўскосна сведчыць аб велізарных маштабах імавернага распаўсюджання новага штаму Mpox на кантыненце).

На фоне гэтага СААЗ паведамляе, што вытворцы вакцын ад воспы цяпер могуць звярнуцца ў СААЗ па экстраную ліцэнзію, якая дазволіць міжнародным групам, уключаючы ЮНІСЭФ і Глабальны альянс вакцын GAVI, распаўсюджваць свае прышчэпкі ў Афрыцы.

Што сабой уяўляе новы штам воспы малпаў і якія сімптомы?

Як даведаўся партал Science Alert, новы мутаваны штам віруса Mpox больш за ўсё распаўсюдзіўся ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга, а ўпершыню ўспыхнуў у пачатку гэтага года ў чатырох афрыканскіх краінах: Бурундзі, Кеніі, Руандзе і Угандзе.

Новы штам воспы малпаў перадаецца праз дотыкі і іншыя віды фізічнага кантакту паміж людзьмі, уключаючы палавыя акты, асабліва калі яны мужчынскія аднаполыя. Вірус таксама перадаецца праз дыхальныя шляхі (калі людзі стаяць вельмі блізка адно да аднаго) і розныя штучныя паверхні (кухоннае начынне, ручнікі, пасцеля і іншыя). 

Першыя прыкметы ўключаюць ліхаманку, галаўны боль, ацёкі, болі ў спіне, болі ў мышцах і агульную млявасць. Як толькі ліхаманка праходзіць, можа з'явіцца сып у выглядзе пухіроў, часта пачынаецца з твару. Затым ён распаўсюджваецца на іншыя часткі цела, часцей за ўсё на далоні і ступні. Сып, які можа выклікаць вельмі моцны сверб, праходзіць праз розныя стадыі, перш чым, нарэшце, утвараюцца струпы, якія пазней адпадаюць, але могуць пакідаць рубцы.

Галоўнай асаблівасцю новага штаму Mpox з'яўляюцца працяглы і амаль бессімптомны інкубацыйны перыяд (да 21 дня), павялічаная хуткасць распаўсюджвання (у параўнанні з мінулымі штамамі) і больш высокая смяротнасць (мінімум 3-4% ад агульнай колькасці пацыентаў, што таксама перавышае паказчыкі мінулых штамаў). Смяротнасць віруса вышэйшая за смяротнасць першых штамаў каранавіруса ў 2020-2021 гадах (1,2%).

У групах высокай рызыкі заражэння — дзеці і жанчыны, перадае Science Alert.

Сып ад воспы малпаў. Фота: АР
Сып ад воспы малпаў. Фота: АР

Нагадаем, што ў 2022 годзе ўжо ўзнікала рызыка глабальнай пандэміі воспы малпаў (хвароба тады таксама прыйшла з Афрыкі і распаўсюдзілася па Еўропе, Расіі, ЗША, Канадзе і Аўстраліі). Непацверджаныя выпадкі былі ў Беларусі.

Але тагачасны заходнеафрыканскі штам Mpox, у адрозненне ад цяперашняга, не перадаваўся так хутка паміж людзьмі, меў меншыя паказчыкі смяротнасці, часта працякаў у лёгкай форме і больш паддаваўся лячэнню вакцынамі ад звычайнай воспы (ў 85% выпадкаў вакцыны перамагалі Mpox). У выніку два гады таму ніякай новай глабальнай пандэміі не адбылося.

У мінулым воспа малпаў увогуле не лічылася інфекцыяй, а перадача віруса паміж людзьмі была рэдкасцю. Цяпер жа, як і засцерагаліся навукоўцы, вірус, відавочна, мутаваў з-за змяненняў клімату і яго стала значна складаней адсочваць.

Каментары5

  • Вопросов нет
    14.08.2024
    Идёт тестирование вида биологического оружия, вполне возможно с параметрами относительно расы/пола. Белорусскую вакцину от ковида разработал ? А то друзья карпенкова из Африки подарочки привезут.
  • ●
    14.08.2024
    Самы просты шлях да багацця - зрабіць вірус і вакцыны . Распаўсюдзіць яго . А потым гандляваць лекамі супраць вірусу . Аб гэтым папярэджавалі разумныя , свадомыя людзі яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя )
  • даведка
    14.08.2024
    Нет, пока что только вакцины от запоя и алкоголизма. И то что-то пошло не так, директор разработчика теперь безуспешно пытается восстановиться на работе.)

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць