Грамадства11

Спынілі трансляцыю аднаго з забаўляльных каналаў Discovery

«Белтэлекам» абвясціў 1 ліпеня, што спыняе вяшчанне на тэрыторыі рэспублікі аднаго з забаўляльных тэлеканалаў. Зараз доступ да яго закрыты, піша БАЖ.

Гаворка ідзе пра канал TLC, які ўваходзіў у дадатковы пакет Discovery ZALA IPTV. У «Белтэлекаме» патлумачылі, што дазвол на трансляцыю гэтага тэлеканала ў Беларусі скончыўся.

TLC — гэта забаўляльны тэлеканал, адрасаваны ў першую чаргу жаночай і моладзевай аўдыторыі. Там паказвалі праграмы пра рэальнае жыццё, сям’ю і адносіны, моду і прыгажосць, вандроўкі і іншыя падобныя тэмы.

У сакавіку 2022 года TLC спыніў вяшчанне ў Расіі на фоне паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Дарэчы, у чэрвені на тэрыторыі Беларусі спынілі вяшчанне тэлеканалы Candy, «Фенікс плюс Кіно», «Тэлеканал 2 х 2», «Усадьба-ТВ» і RTG TV. Замест іх беларускім гледачам прапанавалі канал для дарослых Erox.

Каментары1

  • даведка
    04.07.2024
    Это правильно, что за год до выборов народу предложили канал для взрослых Erox.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць