Грамадства1919

Жанчына хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам. Але адказнасцю пагражаюць не ёй, а таму, хто гэта заўважыў

Відэа канфлікту з Брэста апублікаваў канал сілавікоў, там паабяцалі ізалятар беларусам, якія абурыліся расійскаму сцягу з зэт-сімволікай на беларускіх вуліцах.

Жыхарка Брэста, якая абурылася праваеннай сімволікай на вуліцах горада

Жыхарка Брэста пабачыла ў горадзе расійскі сцяг з зэт-сімволікай на ім. Яна запатрабавала схаваць сцяг з правакацыйнай сімволікай і прыгразіла вызваць міліцыю. «У мяне па горадзе ходзіць чалавек і махае сцягам. Мне цікава, з якой мэтай вы гэта робіце», — спытала яна.

Людзі з расійскім сцягам, твараў якіх на відэа няма, адказалі, што ў Брэсце не супраць, каб тут хадзілі з такімі сцягамі.

Але да жанчыны далучыўся іншы берасцеец, які падтрымаў абурэнне зэт-сімволікай. Ён сказаў, што беларусам «гэта не трэба». 

Губазікаўцы, якія апублікавалі відэа, выступілі на баку прарасійскіх актывістаў. Яны паведамілі, што жанчына, якая выступіла супраць прапаганды вайны на вуліцах Брэста, «у той жа дзень выехала з краіны ў Польшчу», яшчэ «ў 2020 яна ў экстрэмісцкіх чатах заклікала да беспарадкаў». 

«Чакаем з нецярпеннем яе вяртання. А вось яе змоўшчыка вы хутка ўбачыце, ён ужо ў ізалятары», — дадалі губазікаўцы.

Каментары19

  • Ы
    25.06.2024
    Гебобики это оккупанты и шваль, которую только истреблять
  • ;)
    25.06.2024
    За войну. 
    Мы на горе всем буржуям
    Мировой пожар раздуем,
    Мировой пожар в крови —
    Господи благослови!

  • Янот
    25.06.2024
    Думаю, што нармальным беларусам ужо даўно зразумела, што Лукашэнка і яго карныя службы служаць выключна крамлю. Таму беларусаў і караюць за ўсё беларускае, таму і мігранты штурмуюць мяжу з ЕС, а мясцовыя памежнікі нават не спыняюць іх, бо такі загад з крамля - ладзіць гібрыдныя атакі на ЕС.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць