Культура1212

На Славянскім базары выступіць адна артыстка з Украіны. Чаму ў Ані Лорак такая пазіцыя?

Сёлетні Славянскі базар стракаціць імёнамі рускіх і беларускіх артыстаў, але сярод анансаваных у праграме ёсць і адно імя прадстаўніка Украіны — на фестываль у Віцебску з сольным канцэртам прыедзе спявачка Ані Лорак.

Ані Лорак. Фота: @anilorak

Ані Лорак (Караліна Куек) паходзіць з украінскага горада Кіцмань Чарнавіцкай вобласці. Яна ў свой час стала самай маладой заслужанай артысткай Украіны, прадстаўляла родную краіну на Еўрабачанні-2008, здабыўшы другое месца з песняй Shady Lady.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Лорак прадоўжыла выступаць у Расіі, напрамую не асудзіўшы ўварванне, за што стабільна атрымлівае порцыю крытыкі ад землякоў.

У сакавіку 2023 пад хваляй хейту спявачка была вымушаная перарваць маўчанне і патлумачыць сваю пазіцыю больш шырока. У сваім інстаграме яна распавяла, што яшчэ пасля 2014 года ўкраінскае кіраўніцтва, па яе словах, выставіла ёй «непрымальны ўльтыматум», які падштурхнуў яе да канчатковага пераезду ў Расію.

«У 2014 годзе некаторыя палітычныя дзеячы ва Украіне хацелі выкарыстаць мяне ў сваіх мэтах, з чым я не магла пагадзіцца. У выніку я апынулася ў вельмі нязручнай сітуацыі і сутыкнулася з негатыўнымі наступствамі ў сваім жыцці, пра якія ведае толькі маё блізкае атачэнне. Мне прапанавалі толькі два варыянты: «Або ты гуляеш у нашу гульню, робячы тое, што мы табе кажам, або ты не будзеш спяваць у гэтай краіне».

Ультыматум урада маёй уласнай краіны, які прыціснуў мяне да сцяны, стаў тым пераломным момантам, які падштурхнуў мяне да пераезду ў Расію, дзе я была прынятая і працягвала расці як артыст, атрымліваючы прызнанне па ўсім свеце. Не зважаючы ні на што, Украіна заўсёды ў маім сэрцы»,

напісала Лорак, дадаўшы, што яна — артыстка, а не палітык, які не падтрымлівае ніякіх форм гвалту і лічыць, што толькі «каханне і музыка могуць аб’яднаць».

У 2023 годзе спявачка была на мяжы забароны канцэртаў у Расіі пасля плётак, якія сцвярджалі, што Лорак дапамагла сабраць грошы на патрэбы ўкраінскай арміі. Спявачка гэты факт аспрэчвала, патлумачыўшы, што займаецца толькі адраснай гуманітарнай дапамогай канкрэтным сем'ям пацярпелых:

«Мой брат загінуў у Афганістане, калі мне было дзевяць гадоў. Я таму нічога не буду перадаваць на вайсковыя патрэбы ніколі. Я хачу быць падалей ад гэтага».

Ва Украіне супраць Лорак цяпер уведзеныя санкцыі.

Лорак у мюзікле «Вечары на хутары блізу Дзіканькі»

Лорак часта бывае ў Беларусі. Так, яна была спецыяльным зорным госцем на шоу «Фактар.BY». Абмінаючы тэму палітыкі і тут, спявачка адзначае, што ў Беларусі адчувае «ветлівасць, гасціннасць і ментальнае сваяцтва».

«Славянскі базар» пройдзе ў Віцебску з 9 па 15 ліпеня. На ім выступяць Алег Газманаў, Вікторыя Алешка, Зара, Любоў Успенская, Тэа, група «На-на», праект «Гаршанёў», Дзім Дзімыч і іншыя.

Каментары12

  • Ваўкалак
    18.06.2024
    Грошы ня пахнуць. Так, спадарыня Куёк?
  • Спадар
    18.06.2024
    Нармальны чалавек такое не наведвае ---- толькі вата. Асабліва у гэты час...
  • 18.06.2024
    Ну хай сабе ўлады яе пакрыўдзілі . Зразумела.
    Але зарабляць гроші на адныей пляцоўцы, разам з істотамі якія жадаюць знішчыць тваю Радзіму ?
    Толькі грошы.

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак6

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло5

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць