Грамадства77

«Некалькі гадзін кружыў па Мінску, правяраючы сачэнне». Экс-дырэктару Добрушскага фарфоравага завода далі дзевяць гадоў

Асуджаны за карупцыю і яго брат.

Былы дырэктар ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» Аляксандр Вінакураў і яго брат Сяргей асуджаныя за карупцыйныя злачынствы. Прысуд вынесены Цэнтральным раённым судом Гомеля, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

Яны абвінавачваліся ў атрыманні незаконнага ўзнагароджання ад камерцыйнай арганізацыі за выгадныя ўмовы аплаты і бесперабойную пастаўку прадукцыі з узначаленага Аляксандрам Вінакуравым прадпрыемства.

Аляксандр Вінакураў

Братоў Вінакуравых супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў верасні мінулага года. Тады міліцыянты зрабілі справаздачу, што Вінакуравых затрымалі непасрэдна пасля перадачы грошай:

«Устаноўлена, што зламыснік прымаў меры канспірацыі: на сустрэчы з хабарадавальнікам ён адпраўляў свайго брата. Пасля атрымання чарговага канверта апошні некалькі гадзін кружыў па Мінску, правяраючы наяўнасць сачэння. Калі не знайшоў яго, адправіўся да фігуранта для абмеркавання вынікаў перамоваў і перадачы грошай. Пасля заканчэння сустрэчы братоў затрымалі», — гаварылася ў паведамленні МУС.

Паводле версіі следства, брат дырэктара завода Сяргей Вінакураў пазнаёміўся з дырэктарам ТАА «Снабаўтадэталь» — фірмы, якая займаецца перапродажам прадукцыі фарфоравага завода. Сяргей Вінакураў уладкаваўся на фірму намеснікам дырэктара, дзе і прапрацаваў з кастрычніка 2022 года па ліпень 2023 года.

У сваю чаргу, Аляксандр Вінакураў «за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, выкананне ў інтарэсах К. [дырэктара ТАА «Снабаўтадэталь»] і прадстаўляюцца ім суб'ектаў гаспадарання дзеянняў па забеспячэнні бесперабойных паставак прадукцыі ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод», яе пастаўках на выгадных для К. умовах аплаты, прадастаўленні рынку збыту прадукцыі дасягнуў дамоўленасці з К. аб выплаце яму грашовага ўзнагароджання», — паведаміў падрабязнасці Гомельскі абласны суд.

Згодна з матэрыяламі суда, з верасня 2022 года да снежня 2023 года Аляксандр Вінакураў, пры дапамозе брата — Сяргея Вінакурава, атрымаў для сябе і блізкіх ад дырэктара фірмы ў якасці хабару «грашовыя сродкі і набылі выгаду маёмаснага характару на 63 245,31 рубля».

Абвінавачаныя, хоць і не адмаўлялі ў судзе факты атрымання грошай ад прадстаўніка фірмы, сваю віну ў атрыманні хабараў не прызналі.

Цэнтральны раённы суд Гомеля прысудзіў Аляксандра Вінакурава за атрыманне хабару да 9 гадоў узмоцненага рэжыму, са штрафам 700 базавых велічынь (28 тысяч рублёў) і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў.

Сяргей Вінакураў за дапамогу ў атрыманні хабару атрымаў 7 гадоў узмоцненага рэжыму са штрафам 500 базавых велічынь (20 000 рублёў).

Таксама братам неабходна будзе выплаціць дзяржаве «эквівалент беспадстаўна набытай выгады» ў памеры 29 317 рублёў.

Каментары7

  • даведка
    08.06.2024
    Давно столь жёстких приговоров по взяточничеству и коррупции не было в Беларуси. Даже странно как-то...
  • Вінакур
    08.06.2024
    Праз год выпусціць з падвышэннем
  • Ac..
    08.06.2024
    Фемида, не, гэта рыса дзяржслужачых як такіх.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале11

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю34

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале11

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць