Спорт22

Брамніку зборнай Расіі забаранілі выязджаць у Еўропу, пакуль не выплаціць аліменты. Ці зможа ўцячы праз Беларусь?

З-за запазычанасці ў памеры 60 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 680 тысяч даляраў) брамніку зборнай Расіі па футболе 25-гадоваму Мацвею Сафонаву забаронена пакідаць тэрыторыю Расіі, што можа сарваць ягоны пераход у французскі «Пары-Сэн-Жэрмен».

Мацвей Сафонаў. Фота: sovsport.ru

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «База», пастанова аб забароне на выезд была вынесеная 6 чэрвеня праз нявыплату аліментаў.

У лютым Сафонаў прайграў суд сваёй былой жонцы, з якой ён развёўся ў 2023 годзе. Суд абавязаў Сафонава выплачваць 25% свайго даходу ў якасці аліментаў. У выніку набегла круглая сума ў 60 мільёнаў (каля 680 тысяч даляраў).

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што цяпер Сафонаў знаходзіцца ў Мінску, дзе зборная Расіі сёння ўвечары мае правесці матч супраць зборнай Беларусі. У выпадку вяртання ў Расію яму будзе забаронена пакідаць краіну да зняцця абмежаванняў.

Праўда, у футбаліста ёсць варыянт не вяртацца ў Расію, а адразу з Беларусі паспрабаваць перасячы мяжу. Але, улічваючы цесныя сувязі Беларусі з Расіяй і розгалас гэтай справы, такая магчымасць пад вялікім пытаннем. Расійскі юрыст Сяргей Аляксееў сцвярджае:

«Тэарэтычна, у сілу дзейнага заканадаўства і дамоў з Рэспублікай Беларусь, рашэнне расійскага суда на тэрыторыі Беларусі ў гэтай сітуацыі мае сілу, а значыць, памежныя службы Беларусі не павінны ў такой сітуацыі выпусціць Сафонава за мяжу. Калі інфармацыя, устаноўленая судовымі прыставамі-выканаўцамі, паступіць хутка, то яго не павінны выпусціць».

Пра пераход расійскага брамніка ў ПСЖ стала вядома ў канцы траўня. Сума трансферу складзе 20 мільёнаў еўра, а кантракт будзе разлічаны да 2029 года.

Каментары2

  • Ладзiк
    07.06.2024
    Якая ганьба ПСЖ. Знайшлi каго запрашаць!
  • Индеец
    09.06.2024
    Какой красавец. После наших колхозных быков прямо приятно глянуть.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць