Грамадства

Заўтра — высяленьне Саюзу пісьменьнікаў з Дому літаратара

Заўтра на 11 гадзінаў Менскі гаспадарчы суд прызначыў прымусовае высяленьне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з будынку Дому літаратара. Пра гэта гаворыцца ў атрыманым з суду лісьце, у якім Саюзу пісьменьнікаў рэкамэндуюць вызваліць да гэтага часу пакоі, якія яны займалі ў Доме літаратара.

Старшыня саюзу Алесь Пашкевіч паведаміў, што паедзе на высяленьне адразу пасьля цырымоніі ўручэньня дзяржаўных ўзнагародаў Украіны, якая адбудзецца заўтра ля помніку Тарасу Шаўчэнку ў Менску.

Ужо вызвалены ад кніг і абсталяваньня пакой у Доме літаратара, дзе раней знаходзілася бібліятэка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Пакуль застаўся некранутым мэмарыяльны пакой Максіма Танка, і заўтра пісьменьнікам давядзецца вывозіць зь яго ўсю сваю маёмасьць.

Нагадаем, што сёлета 2 сакавіка Гаспадарчы суд Менску задаволіў пазоў галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта, паводле якога кіраўніцтва Саюзу пісьменьнікаў мусіць пакінуць Дом літаратара й сплаціць 55 мільёнаў рублёў за арэнду.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

У Нідэрландах знайшлі выкрадзены год таму з музея залаты дакійскі шлем — нацыянальную рэліквію Румыніі1

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты42

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць