Грамадства5454

Іван Краўцоў супраць распаду Расіі: Будзе горш, будзе хаос

Свой погляд на магчымасць развалу «старэйшага брата» выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады выказаў у эфіры «Радыё Рацыя».

Фота: Dmitry Lovetsky / AP

Адказваючы на пытанне, ці будзе ён радавацца развалу Расіі, Краўцоў заўважыў, што людзі, якія чакаюць гэтага, дрэнна разумеюць наступствы. Пры гэтым ён прызнае магчымасць такога сцэнарыю.

«Будзе горш. Мэта стратэгічная — каб у Расіі таксама адбыліся перамены ў лепшы бок. Наколькі гэта магчыма — гэта іншае пытанне. Сацыяльны профіль там адрозніваецца ад Беларусі — людзі і каштоўнасці іншыя. Але з гэтым трэба працаваць, а не знішчаць. Таму што будзе хаос. І гэта дрэнна паўплывае на ўвесь рэгіён і закране Беларусь. Не атрымаецца ад гэтага адгарадзіцца сцяной. Гэта будзе пастаянна на нас пералівацца», — лічыць Краўцоў.

Іван Краўцоў Иван Кравцов Ivan Kravtsov
Іван Краўцоў. Скрын відэа Racyja_Belarus / YouTube

Палітык заўважае, што ў параўнанні з Польшчай, якая «за дваццаць гадоў у Еўразвязе пабудавала плот, адгарадзілася», «мы заўсёды будзем даганяць». А таму, маўляў, развал Расіі дрэнна адаб'ецца на Беларусі.

Краўцоў прызнае, што ў нейкім тактычным моманце гэта будзе добра, але стратэгічна — дрэнна.

Каментары54

  • Лакмусавая паперка
    17.05.2024
    Заўседы бачна пра-расейскага чалавека які марыць пра вялікую расею. Любы адэкватны чалавек разумее што распад расеі - гэта шанец адарвацца ад яе ўсім астатнім суседзям і паспець пабудаваць плот і ўзброіцца.
  • Так будзе!
    17.05.2024
    Будзе выдатна!
    Мэта ўсяго чпалавецтво - распад к**апстана!
  • Ваня
    17.05.2024
    Совсем плох

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць