Меркаванні88

Наша салiдарнасць можа зрушыць горы

Сёння, акрамя маральнай падтрымкi, патрабуецца матэрыальная дапамога сям’i Сяргея Каваленкi. Піша Барыс Хамайда.

Сёння, акрамя маральнай падтрымкi, патрабуецца матэрыальная дапамога сям’i Сяргея Каваленкi.

7 студзеня беларус Сяргей Каваленка ўзнёс на вершалiну 35‑цi метровай навагодняй ёлкi на плошчы Перамогi у Вiцебску наш бел‑чырвона‑белы сцяг, тым самым здзейснiўшы подзвiг, варты ўзроуню легендарнага Мiрона.

Гэта ўжо гiстарычны факт для будучых пакаленняў беларусаў. Гэтым мужным учынкам яшчэ раз пацверджана простая, як свет, iсцiна: калi любiш Беларусь — нiчога немагчымага няма.

Бел—чырвона—белы сцяг толькi ўпрыгожыў вiцебскую елку. I пакуль святы i боскi сiмвал лунаў над вершалiнай — гэта была самая лепшая i найпрыгажэйшая навагодняя ёлка ў свеце. Упэнены, што здзейснены ўчынак натхнiць беларускiх мастакоў, дызайнераў i вынаходнiкаў распрацаваць i прапанаваць грамадству цудоўнае ўпрыгожанне бел—чырвона—белага колеру на вершалiну навагодняй ёлкi замест бальшавiцка—савецкай зоркi.

Антыбеларускi рэжым завёў крымiнальную справу супраць Каваленкi. Агульнымi намаганнямi нам удалося вырваць з турэмных засценкаў сяргея. Але жыццё не стаiць на месцы. Сёння, акрамя маральнай падтрымкi, патрабуецца матэрыальная дапамога сям’i Каваленкi, грошы на аплату паслуг адваката. Бо невядома, колькi часу працягнецца следства, а затым разгляд гэтай палiычнай справы.

Мацi Сяргея адчынiла рахункi куды можна перасылаць грашовыя ахвяраваннi:

Філіял № 200/140‑ Віцебскай абласной управы АСБ Беларусбанк

МФО 150801635

УННН 300229956

Р/счёт 3819382103002

Каваленка Лідзія Уладзіміраўна

Асабісты рахунак 01064749

E‑mail: [email protected]

Наша свечка салiдарнасцi павiнна быць узнятая, як сцяг на ёлцы. Каб усе бачылi: той, хто ахвяруецца дзеля Радзiмы, не будзе пакiнуты на волю лёсу.

Я перакананы, што беларускiх змагароў трэба падтрымлiваць уласнымi cродкамi. I толькi наша агульная салiдарнасць можа зрушыць горы.

Пад бел‑чырвона—белым сцягам мы абавязкова пераможам!

Жыве Беларусь!

Жыве вечна!

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай1

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай1

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць