Спорт22

Беларускі хакеіст заробіць у «Вашынгтоне» амаль $17 мільёнаў

Аляксей Протас падпісаў новы кантракт на пяць гадоў. 

Фота: nhl.com

«Вашынгтон Кэпіталз» заявіў аб працягу кантракта з беларускім форвардам Аляксеем Протасам. Пагадненне разлічана на пяць гадоў з сумай 16,875 мільёнаў даляраў, піша «Беларускі хакей».

23-гадовы Протас набраў 18 (3+15) балаў у 42 матчах за «Вашынгтон» у гэтым сезоне. Форвард займае другое месца ў складзе «Кэпіталз» па колькасці набраных ачкоў за гульню ў роўных складах (17), трэцяе — па колькасці перадач і першых асістаў (8) і шостае — па колькасці ачкоў.

Протас, які ў гэтым сезоне ўжо паставіў асабістыя рэкорды ў НХЛ па колькасці перадач і ачкоў, праводзіць на лёдзе ў сярэднім 13:02. Сямнаццаць з 18 ачкоў Протас набраў пры гульні ў фармаце «пяць на пяць», што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод гульцоў «Кэпіталз».

Сярод гульцоў НХЛ, якія адыгралі не менш за 40 матчаў у гэтым сезоне, Протас займае восьмае месца па колькасці перадач за 60 хвілін гульні ў фармаце «пяць на пяць» (2,13).

@nashaniva Здаецца, беларускі хакеіст Максім Сушко ўшчыпнуў ніжэй за спіну тэлежурналістку #беларусь #минскарена #хкдинамоминск #беларусь #беларускітыкток #беларускіцікток #хоккей #кхл ♬ Titanic flute fail - Funny/Awesome Vids

Каментары2

  • пан Вумнік
    20.01.2024
    38 гадовага авечкіна ў НХЛ засталося на год. максімум два, але я ў гэта не маю веры. ён вельмі здаў у гэтым сезоне. так што не трэба пісаць лухты пра заточаны пад 🐑 напад Вашынгтона
  • пан Вумнік
    20.01.2024
    і заробіць ён менш. трэба улічваць падаткі штат дзе гуляе Кэпіталс. у сярэднім 30-35% мінус. то бок заробіць ён трохі больш за 10

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць