Магчымае закрыццё раней не абмяркоўвалася і стала «поўнай нечаканасцю і шокам» для менеджменту.

У трох прыгранічных з Расіяй гарадах Фінляндыі — Іматры, Ёэнсуу і Лапеэнранта — закрыюцца школы з навучаннем на рускай і фінскай мовах. Адпаведнае апавяшчэнне праўленне Фонду фінска-рускай «Школы Усходняй Фінляндыі», які кіруе навучальнымі ўстановамі, накіравала бацькам вучняў, пішуць «Ведамасці» са спасылкай на дакумент.
У лісце ад імя генеральнага дырэктара сеткі школ Катры Антылы гаворыцца, што магчымае закрыццё раней не абмяркоўвалася і стала «поўнай нечаканасцю і шокам» для менеджменту.
Адна з прычын закрыцця білінгвальных школ — неабходнасць рэфармаваць сістэму адукацыі і эканоміць сродкі, адзначыў прадстаўнік адміністрацыі Лапеэнранты.
Іншая прычына — скарачэнне колькасці дзяцей, а таксама падзенне папулярнасці вывучэння рускай мовы ў пачатковых класах. Так, у 2022 годзе ў Ёэнсуу і Мікелі рускую мову ў якасці дадатковай выбралі для вывучэння больш за 100 дзяцей, а праз год — менш за 30.
Па словах Антылы, пасля закрыцця сухапутнай мяжы з Расіяй у Фінляндыі адпала неабходнасць у спецыялістах з веданнем рускай у такіх традыцыйных сферах, як турызм і гандаль.
Аднак яны ўсё яшчэ патрэбныя ў журналістыцы, сістэме абароны і кібербяспекі, а таксама службе занятасці і ахове здароўя.
-
«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга праз шпіёнскі скандал падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі
-
Урад Чэхіі пазбаўляе грамадскія медыя фінансавай незалежнасці. У адказ у Празе пачаўся найбуйнейшы пратэст з 1989 года
-
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары