Грамадства77

Кубракоў не выключыў, што амністыю прыменяць і да палітзняволеных. Але ў забойцаў шанцаў больш

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, выступаючы ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», дапусціў, што ў Беларусі могуць прымяніць амністыю і да асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў. Але зрабіў гэта хутчэй рытуальна.

Іван Кубракоў. Скрыншот з відэа

«Але хачу сказаць. Прэзідэнт падкрэсліў: там, дзе грамадзяне — у тым ліку і якія асуджаныя за экстрэмізм — у індывідуальным парадку, калі чалавек раскаяўся, і амністыя можа быць прыменена. Таму гэтае пытанне яшчэ будзе прапрацавана дадаткова. Калі сапраўды мы ўбачым гэтую шчырасць, што людзі раскайваюцца — ну то чаму не. У індывідуальным парадку гэта магчыма», — заявіў Кубракоў. 

Перад гэтым ён, аднак, быў катэгарычны:

«Што тычыцца асоб, якія асуджаныя за «экстрэмізм», «тэрарызм», наша прапанова была адназначная: да гэтай катэгорыі грамадзян не ўжываць амністыі. ( … ) Што тычыцца «экстрэмізму», ну, вы ўсё выдатна разумееце, што гэта страшнае злачынства, таму мы катэгарычна супраць таго, каб да дадзенай катэгорыі грамадзян прымяняць амністыю».

У той жа час ведамства Кубракова за тое, каб пашыраць амністыю на асоб, асуджаных за злачынствы менш страшныя і небяспечныя:

«Новаўвядзенне, якое было прапанавана, — гэта прымяніць амністыю да асоб, якія асуджаныя за асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку забойства, цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці».

У гэтым выпадку ён гаворыць пра амністыю да 10 жанчын-забойцаў. Астатнім асуджаным забойцам палёгкі чакаць не варта. 

Каментары7

  • Тозик
    13.01.2024
    Какая тупая рожа. Откуда их лука нпходит....
  • Paliašuk
    13.01.2024
    Як жа не лічыць лукашэнкаўскую Белоруссію ІТ-краінай, калі тут падабайка на "не тым" рэсурсе - злачынства, страшнейшае за забойства?!
  • о чем новость?
    14.01.2024
    Ребят, вы что вчера родились? Или за 30 лет не поняли, что даже если 2-3 патриотов из тысяч посаженных выпустят, то назавтра посадят 20-30.

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць