Свет77

Жонка акцёра Уладаса Багдонаса мусіла пакінуць Літву з-за праблем з ДНЖ. Яна грамадзянка Беларусі

Вядомы літоўскі акцёр, 74-гадовы лаўрэат Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Уладас Багдонас паведаміў, што сутыкнуўся з асабістай праблемай: у ягонай жонкі, грамадзянкі Беларусі, скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства, таму ёй давялося выехаць з Літвы ў Беларусь. Сям'я звярталася ў Дэпартамент міграцыі, але, па словах Багдонаса, ніякага адказу яны не атрымалі, піша Delfi.lt.

Праблему, з якой сутыкнулася яго сям'я, Багдонас апісаў у фэйсбуку і папрасіў парады. Ён расказаў, што тры гады таму ажаніўся з грамадзянкай Беларусі. 9 снежня ў яе скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства, таму ёй давялося вярнуцца ў Беларусь.

Багдонас заўважыў, што ягоная жонка «не мае нічога агульнага з уварваннем Расіі ва Украіну» і дадаў, што звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі і ў Дэпартамент дзяржбяспекі.

29 снежня на запіс Багдонаса ў сацыяльнай сетцы адрэагавала кіраўніца Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце. Яна паведаміла, што такіх людзей, як жонка акцёра, — 18 000, і іх заяўкі разглядаюцца. Паводле яе слоў, рашэнне па справе гэтай жанчыны будзе прынята 13 студзеня.

«Паважаны Багдонас, паслухайце мяне, дырэктарку Дэпартамента міграцыі. Заяўка вашай жонкі на працяг дазволу на жыхарства яшчэ разглядаецца, рашэнне пакуль не прынята. Тэрмін прыняцця — 13 студзеня.

Я вас разумею, разумею, што важна быць з блізкім чалавекам у святы, гэта самае важнае. Але цяпер у нас ёсць такіх 18 000 чалавек, якія для кагосьці важныя. Усе заяўкі мы стараемся разгледзець як мага хутчэй. Усе дзяржаўныя ведамствы працуюць, стараюцца, але колькасць гадзін у сутках абмежаваная. Прашу вашага цярпення і разумення», — напісала чыноўніца. 

Жонка Уладаса Багдонаса, грамадзянка Беларусі Алена Ліопа — тэатральная журналістка.

Каментары7

  • Так думаю
    30.12.2023
    Common sense, ага, давай болей чаду. болей параноі.
  • Пытаннечка
    30.12.2023
    А чаму чытачы НН не ведаюць, дзе знаходзіцца рэдакцыя газеты "Наша ніва" і каму яна належыць?
  • бабруйчанін
    30.12.2023
    Так думаю, Гэту чаноуніцу прыбалтыйскую і увесь дєпартамент праз паліграф ))
    Есць яшче мрыйнікі балтачарнаморскага саюза евресаюза ???))
    Казау і кажу сууууседзі вакол паколу суууседзі Адзін за іньшага цікавей і сссу.седзей ні зменіць ні адсяліць...
    Яшче адзін допіс у кніжку..адзячыць ні запамятаць адпомсціць))) Прыбалты і да Вас пагрукае у вакно ці па галаве бумеранг ...адзячыць )))Амінь ))

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць