Грамадства55

Nemiroff будуць выпускаць на заводзе «Мінск Крышталь»

Украінскую гарэлку Nemiroff плануецца выпускаць на лікёра‑гарэлачным заводзе «Мінск Крышталь».

Пра гэта сказаў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка на прэс‑канферэнцыі 28 снежня ў Мінску.

Як паведамлялася раней, украінская кампанія правяла аўдыт беларускіх лікёра‑гарэлачных прадпрыемстваў на прадмет магчымасці ліцэнзійнай вытворчасці гарэлкі названай гандлёвай маркі. Паводле слоў Данчанкі, хутчэй за ўсё, вытворчасць будзе арганізаваная ў Мінску.

«Цяпер трэба падлічыць эканоміку і вырашыць, ці будзе гэта выгадна бакам», — адзначыў Данчанка. Ён падкрэсліў, што ў выпадку станоўчага рашэння

пры вытворчасці будзе выкарыстоўвацца беларускі спірт, беларускі цукар, беларуская бутэлька і беларускі корак.

«Ад партнёра мы будзем мець пашыраную сетку рэалізацыі, імя і рэцэптуру», — адзначыў старшыня канцэрна.

Ён нагадаў, што ў Беларусі ўжо наладжаны выпуск ірландскага віскі, грузінскіх, малдаўскіх і армянскіх каньякоў, плануецца вытворчасць французскіх каньякоў.

Разам з тым Данчанка адзначыў, што «алкагольны рынак Беларусі перапоўнены». У краіне выпускаецца 145 млн. літраў гарэлкі. Рынкі суседніх краін (Украіны і Расіі) таксама перапоўненыя алкаголем, адзначыў кіраўнік канцэрна. Паводле яго інфармацыі, у 2009 годзе тэмп росту экспарту беларускай лікёра‑гарэлачнай прадукцыі складзе 140% да ўзроўню 2008 года, ці каля 500 тыс. дал. Сёлета пачаты пастаўкі ў Санкт‑Пецярбург і Чэлябінск.

«Шмат алкаголю было пастаўлена ў краіны Балтыі. Да 10% алкаголю ў Прыбалтыцы — гэта беларускі алкаголь», — адзначыў Данчанка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы7

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ9

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць