Грамадства33

Беларусь увайшла ў тройку па колькасці зняволеных журналістаў

У 2023 годзе (за 11 месяцаў да 1 снежня) пры выкананні прафесійных абавязкаў у свеце былі забітыя 45 журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».

Сярод беларускіх журналістаў самы гіганцкі тэрмін атрымаў кансультант «Радыё Свабоды» Ігар Лосік — 15 гадоў калоніі. Яго жонку Дар'ю асудзілі на два гады калоніі

Больш за ўсё журналістаў (23 чалавекі) загінула ў зонах ваенных канфліктаў. З іх 17 чалавек былі забітыя ў сектары Газа, Ізраілі і Ліване, піша «Медуза».

Ва Украіне з пачатку 2023 года, паводле звестак «Рэпарцёраў без межаў», загінулі два журналісты.

Як адзначаюць аўтары даследавання, у 2023 годзе загінула менш журналістаў, чым гінулі кожны год з 2002-га.

У турме за сваю дзейнасць цяпер знаходзіцца 521 журналіст, падлічылі аўтары дакладу.

Больш за ўсё зняволеных — у Кітаі (121) і М'янме (68).

У Беларусі з улікам тых, хто вызваліўся з калоніі, — 39 журналістаў (32 зараз у зняволенні). У Расіі ў СІЗА і калоніях знаходзяцца 28 журналістаў.

За апошнія 20 гадоў больш за ўсё журналістаў было забіта ў 2012 і 2013 гадах — 144 і 143 чалавекі адпаведна. У гэты час адбываліся найбольш жорсткія баявыя дзеянні ў Сірыі і Іраку.

У 2022 годзе быў забіты 61 журналіст.

Каментары3

  • Янка
    14.12.2023
    Моцная радзіна.
  • Воля
    14.12.2023
    Ізраіль забівае журналістаў цяпер больш калі-небудзь і хто-небудзь. Тым часам беларускія журналісты не толькі маўчаць пра генацыд у Газе, але і нават са сваімі калегамі ані каліва салідарнасці не паказалі. Так што не здзіўляйцеся карме пасля.
  • баж
    14.12.2023
    па колькасці зняволеных журналістаў у суадносінах да колькасці насельніцтва Беларусь на першым месцы

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць