Вайна55

Зяленскі назваў колькасць сухапутных войскаў Украіны

Колькасць сухапутных войскаў Украіны на гэты момант складае больш за 600 тысяч вайскоўцаў, паведаміў украінскі лідар Уладзімір Зяленскі ў тэлеграм-канале.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта 

«Сухапутныя войскі Украіны. Больш за 600 тыс. воінаў розных родаў войскаў», — напісаў ён.

У лістападзе былы кіраўнік прэс-службы Генштаба УСУ Уладзіслаў Селязнёў казаў, што ўсяго ва ўкраінскім войску служыць 1,3 млн чалавек.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў 6 верасня адзначаў, што колькасць УСУ з лютага мінулага года павялічылася больш чым у тры разы, з 261 тыс. да больш за 800 тыс. чалавек.

«Больш за 1 млн чалавек сёння ў сектары бяспекі і абароны, з іх больш за 800 тыс. — УСУ», — казаў ён.

Да пачатку вайны ва УСУ служылі каля 200 тысяч чалавек (з іх у сухапутных войсках 126 тыс.), а ўсяго ў арміі было занята 255 тыс. чалавек.

Каментары5

  • Федзя
    12.12.2023
    Путин ничего не сделает, усрётся, украинцев 40 млн. До последнего русского будет воевать, ведь если посчитать потери русских то получится 3 к 1, за год путиным было уничтожено 300 тысяч русских
  • Яуген
    12.12.2023
    Федзя, вы реально в это верите? В цифры Зеленского? Они уже проиграли … Как не жаль … но воевать нечем некому и … все
  • Казік
    12.12.2023
    Федзя, апошні перапіс насельніцтва ва Ўкраіне быў у 2001 годзе. Калі глянуць на колькасць уцекачоў, то добра калі 20 млн ёсць ва Ўкраіне. Пры гэтым 4,5 млн мужчын ухіляюцца ад уліку ваенкамата. Заліхвацкі настрой меў сэнс у пачатку вайны. Зараз трэба планаваць і думаць цьвяроза, інакш зняўшы ружовыя акуляры будзе вельмі горка. Нажаль, дынаміка па зброі пайшла на карысць Расеі. Яны актыўна будуюць заводы і закупаюць мільёны снарадаў у Паўночнай Карэі. А Ўкраіне нават абяцанага не даюць, і планы дапамогі скарачаюць. Калі не здарыцца цуда, то апошні шанец Украіны гэта ўскочыць у НАТА на цяперашні стан.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць