Вайна77

«Я губляю маладосць, нашыя мужыкі губляюць жыцці». Жонкі расійскіх мабілізаваных надзяваюць белыя хусткі і працягваюць пратэсты

Рух жонак мабілізаваных расіян «Шлях дадому» заклікаў усіх сваякоў мабілізаваных кожную суботу прыходзіць да мемарыялаў загінулым воінам у сваіх гарадах. Жанчыны апранаюць белыя хусткі — іх абвясцілі сімвалам сваякоў мабілізаваных. Удзельніцы «Шляху дадому« маюць намер праводзіць такія акцыі па ўсёй краіне, калі ўлады да іх не прыслухаюцца, распавяла «МО» актывістка Марыя.

Яна кажа, што не чакае нічога асаблівага ад прамой лініі Пуціна. «Добрай гісторыяй было б, калі б ён сказаў: «Так, дзяўчаты, я ўсё зразумеў. Пачынаем вяртаць вашых мужчын, я даў даручэнне Шайгу, Мядзведзеву, каб у лютым усе вашыя мужы былі дома…»

Але асабіста маё меркаванне — такога, вядома, не будзе. А будзе нешта з разраду: ну вы пацярпіце, трэба проста пацярпець яшчэ… Рускі нарадзіўся, пацярпеў… і памёр», — кажа яна.

Марыя гаворыць, што больш не гатова трываць. «Я нарадзілася не для таго, каб цярпець. Я губляю сваё здароўе, час, сваю маладосць… А нашыя мужыкі губляюць свае канечнасці і свае жыцці. Уласна, якога ражна мы павінны трываць? Будзем рабіць усё, каб дабіцца іх канчатковага вяртання. Не ратацыі, а назусім. Калі прэзідэнт на прамой лініі скажа, што яны там да канца СВА, то мы не спынімся, будзем працягваць дзейнічаць. Наша права выказваць незадаволенасць гарантавана Канстытуцыяй», — мяркуе жанчына. 

Яна кажа, што адкрыта падтрымаць рух гатовы не многія сваякі мабілізаваных: «Многія баяцца <…> Трэба, каб людзі дзейнічалі, а не абмяжоўваліся размовамі на кухні». 

Марыя гаворыць, што адчувае «здраду, жахлівую крыўду і гнеў».

«Тое, што зараз адбываецца — гэта здрада ўласнага народа. І не проста прамая здрада, а нейкая баязлівая, крывадушная — калі ўлады хаваюцца за нейкімі Салаўёвымі, Сладковымі. І проста баяцца сказаць у твар, узяць адказнасць. Што так, мы прае*аліся, умоўна кажучы».

Яна распавядае, што раней яе муж быў упэўнены: каб выжыць на вайне, дастаткова не быць дурнем і валодаць нейкімі элементарнымі навыкамі.

«Цяпер ён кажа, што тыя, хто выжыў — ім пашанцавала проста. Такая вось рулетка», — гаворыць яна.

«Шлях дадому» — рух сваякоў мабілізаваных расіян. Яны дамагаюцца вяртання сваіх блізкіх з фронту, але выступаюць яны не супраць СВА, а толькі супраць бестэрміновай мабілізацыі. Цяпер яны адчуваюць значны ціск расійскіх уладаў.

Каментары7

  • mikola
    12.12.2023
    Spaczuvaiu....Nekatoryn mo pavjazlo....Apynulisja u Magile.....Astatnum--  UDACZY ! bolei ni vaiuice sprac UKRAINY !
  • йоу! А как же спасение Донбасса?)
    12.12.2023
    бессмысленный вой орчицы на мокшанских болотах)
  • Гіві
    12.12.2023
    Калдыраўцы сагрэюць

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць