Свет33

Брытанія адпраўляе баявыя караблі ў Балтыйскае мора

Міністр абароны Вялікабрытаніі назваў гэта гістарычнай падзеяй.

Эсмінец HMS Diamond закліканы гарантавацт бяспеку ў Персідскім заліве на фоне блізкаўсходняга абвастрэння. Фота: MOD

Вялікабрытанія, рэагуючы на рост напружанасці на Блізкім Усходзе, адправіла свой эсмінец у Персідскі заліў. Акрамя таго, з пачатку снежня марская эскадра пад камандаваннем Вялікабрытаніі пачне патруляваць воды Ла-Манша, Паўночнага і Балтыйскага мораў, ахоўваючы падводныя кабелі, паведамляе Бі-бі-сі.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Грант Шэпс у сераду абвясціў, што ў Персідскі заліў і прылеглы рэгіён ідзе эсмінец каралеўскага флоту HMS Diamond. Там ён далучыцца да фрэгата HMS Lancaster і трох мінных тральшчыкаў.

Фрэгат HMS Lancaster і тры мінныя тральшчыкі каралеўскага флоту знаходзяцца ў рэгіёне Персідскага заліва з мінулага года.

«Гэта крытычна важна для Вялікабрытаніі, каб павялічыць нашу прысутнасць у рэгіёне, каб абараніць нашы інтарэсы ва ўсё больш нестабільным свеце», — сказаў Грант Шэпс.

Паводле яго слоў, адпраўка дадатковага карабля стане сігналам для Ірана і яго сатэлітаў у рэгіёне. Хусіты ў Емене і «Хезбала» ў Ліване з пачаткам вайны ў сектары Газа актывізаваліся і спрабуюць наносіць удары па Ізраілю.

ЗША з пачатку вайны адправілі ва ўсходнюю частку Міжземнага мора дзве авіяносныя групы, а ў Чырвоным моры трымаюць эсмінец, які ўжо перахопліваў ракеты і дроны, запушчаныя хусітамі па Ізраілю.

У сярэдзіне лістапада хусіты захапілі ў Чырвоным моры гандлёвае судна MV Galaxy Leader — на той падставе, што адным з саўладальнікаў фірмы, якая валодае суднам, з'яўляецца Ізраільцянін.

У паведамленні Міністэрства абароны Вялікабрытаніі аб адпраўцы HMS Diamond гаворыцца, што карабель дапаможа забяспечыць свабоду мараплаўства і марскога гандлю.

Праз праліў Баб-эль-Мандэб — вузкі ўваход у Чырвонае мора. Штодня праз яго праходзіць каля пяцідзесяці гандлёвых судоў, а праз Армузскі праліў — уваход у Персідскі заліў, ключавы маршрут экспарту нафты — у два разы больш.

Што тычыцца эскадры, якая будзе ахоўваць падводныя камунікацыі, то яна будзе складацца з сямі караблёў, задача якіх — патруляванне вод Ла-Манша, а таксама Паўночнага і Балтыйскага мораў.

Праект задуманы і будзе ажыццяўляцца Аб'яднаным экспедыцыйным корпусам (JEF) пад камандаваннем Вялікабрытаніі, у які таксама ўваходзяць практычна ўсе краіны Паўночнай Еўропы: Данія, Швецыя, Нарвегія, Ісландыя, Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Літва.

Грант Шэпс назваў будучую сумесную марскую аперацыю гістарычнай падзеяй.

Ад каго сумесная эскадра будзе абараняць падводныя камунікацыі, брытанскі міністр не сказаў, але і Вялікабрытанія, і іншыя краіны Паўночнай Еўропы ў апошнія гады не раз выказвалі занепакоенасць адносна перасоўванняў расійскіх разведвальных судоў паблізу аб'ектаў інфраструктуры крытычнай важнасці.

У кастрычніку гэтага года ў Балтыйскім моры былі пашкоджаныя падводныя газаправод і кабель паміж Эстоніяй і Фінляндыяй. У гэтым выпадку пад падазрэнне трапіла кітайскае судна Polar Bear, якое магло пашкодзіць трубы якарам.

Падача газу паміж Фінляндыяй і Эстоніяй прыпыненая як мінімум да красавіка наступнага года, заявілі аператары абедзвюх краін.

Каментары3

  • Ух
    30.11.2023
    Добрая навіна, будзе спакайней, бо Іран і ягоныя хаўрусьнікі дужа раздухарыліся ў тым рэгіёне. MV Galaxy Leader, гэта car carrier. Уладальнік - самы буйны ў гэтым сегменце перавозак бізнесмен, ізраільцянін, якому належыць кампанія Ray Car Carriers Ltd. З гэтага году ён спрабуе сябе і ў перавозцы нафты. А ў Персідскай затоцы дужа заклапочаныя эмбарга на супрацоўніцтва з Ізраілем у любым выглядзе. Напрыклад пры адгрузцы нафты ў КСА, капітан падпісвае гарантыю, што груз ня пойдзе да Ізраілю, і гэтая краіна ніякім чынам не ўдзельнічае ў яго перавозцы.
  • так-так
    30.11.2023
    Палякі ўжо адправіўшыя у той регіён ўчора сухапутныя войскі. Цяперака гэныя морам. Нешта даведаліся натаўцы, як напярэдадні 22-га... А нам вочы замыльваюць нібы заўчасным патруляваньнем. Фрэгат і тральшчыкі гэта не патруляваньнк, а вызначанныя дзеяньні.
  • Максим Дизайнер
    01.12.2023
    так-так,

    Странно, что буксиров нет, учитывая "британское качество" 

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць