Грамадства22

У складзе УСУ ваюе Вадзім Цітушка, чыё прозвішча ўзбагаціла адразу некалькі моў ФОТАФАКТ

На дзесяцігоддзе ўкраінскай Рэвалюцыі годнасці ва Украіне ўспомнілі пра чалавека, прозвішча якога ў той час набыло сімвалічнае значэнне як ва ўкраінскай мове, так і ў некаторых іншых. Гаворка ідзе пра Вадзіма Цітушку. 

Падчас уручэння вайскоўцам УСУ баявых узнагарод. Вадзім Цітушка — крайні справа

Як напісаў у фэйсбуку палітык і грамадскі дзеяч Юрый Юзіч, які сам цяпер на фронце:

«У гэта цяжка паверыць, але Цітушка ваюе ва УСУ, у складзе легендарнай 72-брыгады «Чорныя запарожцы». З красавіка 2022-га. Малодшы сяржант, камандзір аддзялення… У той час як многія «майданаўцы» сядзяць па хатах…».

Прозвішча Вадзіма Цітушкі набыло шырокую вядомасць у траўні 2013 года. Тагачасныя ўкраінскія ўлады, змагаючыся са сваімі ідэалагічнымі апанентамі, прынялі на ўзбраенне тактыку наймання маладых людзей, якія негалосна выкарыстоўваліся ў якасці падбухторшчыкаў і наймітаў для арганізацыі сілавых правакацый, боек, іншых акцый з ужываннем фізічнай сілы. Ім гарантаваліся беспакаранасць і заступніцтва з боку праваахоўных органаў, таму з'ява набыла шырокі размах.

Спартовец з Белай Царквы на Кіеўшчыне Вадзім Цітушка быў адным з такіх наймітаў, які нічым асаблівым не вылучаўся. Але плынь гісторыі чамусьці абрала ў якасці сімвала з'явы менавіта яго. 18 траўня 2013 года ён удзельнічаў у Кіеве ў бойцы з апазіцыяй і напаў на журналістаў, якія знаходзіліся на месцы падзей. Фотакарэспандэнты зафіксавалі напад, дзякуючы чаму справа дайшла да суда, на якім Цітушку асудзілі на 3 гады зняволення, хоць урэшце пакаранне было заменена на ўмоўнае. Але працэс над ім прыцягнуў вялікую грамадскую ўвагу, і ўрэшце ўсіх наймітаў-правакатараў, як правіла спартыўнага целаскладу, сталі паўсюдна называць «цітушкамі». І не толькі па-ўкраінску, але і па-расейску, і па-беларуску, і на іншых мовах.

Сам жа Вадзім Цітушка пазней змяніў свой светапогляд, і ўжо падчас Еўрамайдана 2013-2014 гадоў ён падтрымліваў не ўлады, а праеўрапейскую апазіцыю.

Каментары2

  • Вероятный
    23.11.2023
    Нават рускамірны можа стаць чалавекам. Надзея для Беларусі. 
  • Шнапс
    23.11.2023
    Вероятный ,

    Хворы на ўсю кукуху

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі34

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Маджтаба Хаменеі па-ранейшаму ў цяжкім стане і без прытомнасці — The Times13

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну8

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе14

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»30

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

Самая старажытная выява чалавека ў Беларусі старэйшая за піраміды. Але каб даказаць гэта, давядзецца знішчыць яе частку8

Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому5

19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі34

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць