Грамадства11

У Мінск прыляцела маштабная дэлегацыя Абхазіі

Дэлегацыя Абхазіі на даручэнне прэзідэнта гэтага непрызнанага рэгіёна Аслана Бжанія прыбыла ў сталіцу Беларусі, дзе возьме ўдзел у міжведамасных кансультацыях, паведамляе «Sputnik Абхазия».

Фота: «Апсныпресс»

У абхазскую дэлегацыю ўваходзяць кіраўнікі МЗС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, МНС, Мінкультуры, адміністрацыі Сухумі і Дзяржкамітэта па справах моладзі і спорту.

Удзельнікі дэлегацыі ўжо сустрэліся ў Мінску з кіраўніком апарату Саўміна Канстанцінам Бураком. Таксама яны правядуць рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі профільных ведамстваў з мэтай выпрацоўкі галіновых двухбаковых праектаў.

Раней пра тое, што Мінск наведае з рабочым візітам дэлегацыя з Абхазіі, паведаміў Аслан Бжанія. На прэс-канферэнцыі ён адзначыў, што казаць пра тое, што Беларусь гатовая прызнаць Абхазію, пакуль рана, але вядзецца праца ў гэтым кірунку.

«Сам факт устанаўлення кантактаў паміж кіраўнікамі дзяржаў і ведамстваў — гэта ўжо сур'ёзнае дасягненне», — падкрэсліў тады Бжанія.

Ён таксама заявіў, што апошнім часам «гэтыя кантакты носяць амаль рэгулярны характар».

Лукашэнка наведваў Абхазію ў верасні мінулага года.

Каментары1

  • Sizes
    28.10.2023
    Маштабная нелегітымная дэлегацыя з нелегітымнага ўтварэння прыляцела да нелегітымнага паразмаўляць аб нелегітымным "саюзу", нелегітымным клюбу нелегітымных.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць