Грамадства33

Літва правядзе вучэнні па закрыцці мяжы з Беларуссю

«Нашы сумесныя дзеянні — гэта вельмі сур'ёзны сігнал, перш за ўсё для Беларусі», — заявіла міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце.

Агнэ Білатайце. Фота: інстаграм міністаркі

Плануецца арганізаваць рэгіянальныя вучэнні, падчас якіх будуць правераныя ўзгодненыя алгарытмы пры закрыцці межаў з Беларуссю, паведаміла літоўскі міністр унутраных спраў Агнэ Білатайце, піша LRT.

«Гэтыя крытэрыі ўжо распрацаваныя, мы пацвердзілі, што нават плануем правесці пэўныя вучэнні нашых устаноў», — сказала міністарка ў пятніцу пасля сустрэчы ў Вільні з прадстаўнікамі МУС Латвіі, Эстоніі, Украіны, Фінляндыі, Польшчы і Нарвегіі.

«Сёння абмяркоўваўся больш агульны кантэкст магчымых сітуацый, і сёння мы сапраўды пацвердзілі, што той фармат, які быў у Варшаве, і нашы сумесныя дзеянні — гэта вельмі сур'ёзны сігнал, перш за ўсё для Беларусі, і яны гэта сапраўды адчулі, што мы насамрэч вельмі сур'ёзна гатовыя дзейнічаць разам, скаардынавана», — сказала Білатайце.

Паводле яе слоў, будзе праверана, «як гэты алгарытм можа працаваць падчас такіх рэгіянальных вучэнняў».

«Гэтыя рэчы прадугледжаныя, і мы плануем гэта зрабіць», — сказала яна.

У канцы жніўня міністры ўнутраных спраў Літвы, Латвіі і Польшчы дамовіліся, што межы з Беларуссю могуць быць зачыненыя ў выпадку ўзброенага інцыдэнту, пры прарыве нелегальных мігрантаў.

Таксама было ўзгоднена, што пры наяўнасці аднаго з гэтых крытэрыяў будзе ажыццяўляцца аператыўны абмен інфармацыяй, перш за ўсё на ўзроўні службаў, затым рашэнне будзе прынята на міжурадавым узроўні.

Бакі таксама дамовіліся ўвесці такія крытэрыі рэагавання на магчымыя пагрозы на мяжы.

«Мы імкнёмся мець такія крытэрыі, якія былі б аналагічныя, і мы ўзгоднім і будзем іх узгадняць, але ў сённяшнім парадку дня не было спецыяльнага пытання для падрабязнага абмеркавання саміх крытэрыяў. Мы маем намер зрабіць гэта на тэхнічным узроўні», — сказала міністр у пятніцу.

Літва ўжо закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

Каментары3

  • статус
    27.10.2023
    А калі ўжо Летува правядзе вучэнні па наданню статуса беларускай мовы ў Вільні і паўднёвай віленшчыне?
  • Нехтатам R
    27.10.2023
    Як там Ціханоўская і Кабінеты ейныя, ухваляюць закрыццё мяжы з Беларуссю?

    Ці постфактум прамямляць "вой, нам шкада, але мы разумеем летувіскі бок" і гд?
  • А я тут ні пры чом
    27.10.2023
    статус, калі абярэш _законны_ прадстаўнічы ворган беларусаў. Няма з кім размову весьці *⁠\⁠0⁠/⁠*

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць