Вайна4444

Зяленскі папрасіў украінскіх журналістаў не пісаць пра карупцыю ў войску «да перамогі»

Пасля выхаду журналісцкага расследавання пра завышаныя цэны на прадукты для Мінабароны прэзідэнт Украіны непублічна заклікаў вядомыя медыя часова не прасоўваць тэму карупцыі. 

Фота: ГУР МА Украіны

Пра гэта на канферэнцыі National Media Talk 2023, якая праходзіла ў Кіеве, расказала галоўная рэдактарка ​​ZN.UA Юлія Маставая, піша NV.

Яна назвала той выпадак «маленькай гісторыяй, дзе ў кроплі вады адлюстроўваецца свет».

Пра сустрэчу Зяленскага з журналістамі ў рэжыме «без запісу» Маставой распавялі калегі, бо саму яе не запрасілі. Кіраўнік Украіны прасіў прэсу не пісаць аб карупцыі.

«У плане карупцыі мы б прынялі гэтыя ўмовы, калі б прэзідэнт сказаў: «Я не хачу, каб гэтая з'ява раз'ядала нашы тылы, адбівалася на магчымасцях фронту. І таму, вось чалавек — Андрэй Барысавіч [Ярмак — кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны], іншыя людзі, хто заўгодна. Вось ягоны тэлефон. Калі ў вас ёсць аргументаваныя трэкі, факты, прыйдзіце, калі ласка, дадайце іх гэтаму чалавеку, ён адразу возьме трубку. І дайце нам тыдзень на рэагаванне. Калі за тыдзень рэагавання не будзе, друкуйце, паказвайце, пішыце. Але дайце нам шанец выправіцца», — сказала Маставая.

Аднак такой прапановы ад Зяленскага не прагучала, канстатавала яна.

«Ён сказаў: маўчыце да перамогі. Калі будзем маўчаць, ніякай перамогі не будзе», — лічыць галоўная рэдактарка ​​ZN.UA.

Пасля яшчэ аднаго карупцыйнага скандалу, звязанага з закупкай зімовага адзення для вайскоўцаў, 4 верасня міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў напісаў заяву аб адстаўцы, на наступны дзень Вярхоўная Рада яго звольніла.

Каментары44

  • Эл
    14.10.2023
    Ну-ну, кто-то умирает, а кто-то пилит.
  • Няважна
    14.10.2023
    Таму цяперашняе кіраўніцтва Ўкраіны імкліва губляе сімпатыі на захадзе. Бо да вайны Украіна была адной з самых карумпаваных краін, і падчас вайны такой засталася. І калі на вуліцах Эўропы флануюць украінскія мужыкі, якія хабарам выехалі з ваеннай Украіны, аб якіх сімпатыях можа ісці гаворка???
  • GNLS
    14.10.2023
    Чакаю украінскія газеты і часопісы з чыстымі старонкамі, замест артыкулаў :)

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць