Свет2020

Сотні тысяч палякаў выйшлі на дэманстрацыю апазіцыі 

Палякі выйшлі на дэманстрацыю апазыцыі ў Варшаве 1 кастрычніка. Дэманстрацыя адбываецца за два тыдні да парламенцкіх выбараў, піша «Радыё Свабода».

Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

Апытанні грамадскай думкі, якія цытуе Reuters, паказваюць, што кіроўная партыя «Права і Справядлівасць» (ПіС) можа перамагчы на выбарах, але пры гэтым сутыкнуцца з немагчымасцю сфармаваць парламенцкую большасць.

Апазіцыя, найперш ліберальная «Грамадзянская платформа», спадзяецца, што сённяшняя дэманстрацыя актывізуе выбарнікаў. «Надыходзяць вялікія перамены, гэта знак адраджэння Польшчы», — звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу ў цэнтры Варшавы лідар «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск.

Паводле Туска, выбары стануць вырашальнымі для правоў жанчын і меншасцяў у Польшчы.

Фота: Радыё Свабода

ПіС знаходзіцца ва ўладзе ад 2015 года і вядзе сваю кампанію, абяцаючы стрымаць прыток мігрантаў у Польшчу і даваць фінансавую падтрымку сем’ям і людзям сталага веку.

Грамадскі тэлеканал TVP, які крытыкі называюць рупарам урада, цытуе паліцыю, якая ацаніла колькасць удзельнікаў сённяшняй дэманстрацыі прыкладна ў 100 тысяч. Паводле Туска, у дэманстрацыі бярэ ўдзел бліжэй да мільёна чалавек. Паводле падлікаў найбуйнейшага польскага інтэрнэт-партала Onet, у маршы ўзялі ўдзел прыблізна 600-800 тысяч чалавек, а даўжыня калоны была каля 4,5 км.

Каментары20

  • mikola
    01.10.2023
    Malaicy ! Spaczatku padumau-Demanstracyja Belaruskai Apazycyi u Mensku....
  • Бобр
    01.10.2023
    Казік, электорат ПиС иждивенцы. Дай ПиС ещё один срок, смысл бизнеса пропадёт. Такое чувство, что их лидеры хотят пожать руку последнему предпринимателю)
  • За Свабоду!
    01.10.2023
    ПіС на мяжы аўтарытарызму, Орбан яе ўжо перайшоў, а ПІС Качынскага часам пераходзіць, добра, што яшчэ памятае, хто такая Расія, Орбан ўжо забыў і прадаўся, як і іншыя ўльтраправыя ў Еўропе, зараз і ў Славакіі, ў Чэхіі раней абіралі Зэмана. Забылі, што такое імперска-фашысцкая Расія і часоў царызмв і часоў камунізму. Хоць палякі памятаюць. Туск з Платфомай і падтрымку Ўкраіны і свапбоднай Беларусі працягнуць і не будзе ПіСаўскага аўтарытарызму Качынскага.

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»15

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні35

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»15

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць