Усяго патроху88

«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук

Жанчына ў пэўны момант вырашыла расстацца са старэнькім, але арыгінальным гаджэтам. Выкідаць яго было шкада, а за сімвалічную плату, здавалася, ён сыдзе лёгка і проста. Але ў выніку было крыху не так, піша Tochka.by.

Ноўтбук Toshiba Satellite A80 Іна (імя зменена) купіла ў 2005 годзе ў Паўднёвай Карэі. У той час брэнд быў адным з лідараў у вытворчасці мабільных гаджэтаў, а мадэль лічылася перадавой.

Гаджэт быў набыты ў найбуйнейшым гандлёвым цэнтры бытавой тэхнікі і электронікі «Енса». Іна адправілася туды з калегамі па танцавальным калектыве, з якім выступала ў парку забаў недалёка ад Сеула. Дзякуючы «масавасці» беларусам зрабілі добрую зніжку, а таксама падарылі мышку, кілімок і сумку.

Тагачасную цану ноўтбука за даўніной падзей Іна ўжо не памятае, а цяпер пры продажы вырашыла паставіць чыста сімвалічны кошт. Не толькі з-за ўзросту, але і з-за зламанага трымальніка вечка, з-за чаго ноўт адкрываўся на 180 градусаў, а з дынамікаў выходзіў скажоны гук.

Цана пытання

У свой час Satellite A80 перайшоў да бацькоў Іны, але з улікам паломкі і колькасці новых набытых гаджэтаў урэшце аказаўся лішнім.

Электроніка за сваё жыццё паспела пабываць у руках рамонтнікаў, якія хвалілі яе якасць і звярнулі ўвагу, што многія дэталі ў тыя часы рабіліся з каштоўных металаў, таму ў «машыне» можна знайсці што-небудзь сапраўды каштоўнае.

Фота прадастаўлены суразмоўніцай, калаж Tochka.by

Іна не выкідала ноўтбука, хочучы так ці інакш падарыць яму другое жыццё. А сімвалічную суму ў 10 рублёў паставіла, каб зацікавіць тых, каму ён сапраўды патрэбны, а не таму што бясплатна.

Тым не менш, нават такая невялікая сума не зберагла ад шматлікіх, часам дзіўных, паведамленняў, якіх хочацца пазбегнуць пры неабходнасці прадаць хутка.

А пагаварыць?

Лот быў размешчаны на папулярнай гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы. Некалькі карыстальнікаў прасілі ўдакладніць характарыстыкі, якія з лёгкасцю можна знайсці ў інтэрнэце.

Адзін з пакупнікоў прызнаўся, што хоча купіць ноўтбук дзіцяці. Іна адкрыта рэкамендавала пашукаць для дзяцей нешта больш сучаснае, калі ў прынцыпе прыйшоў час пазнаёміць іх з такім гаджэтам.

Скрыншот суразмоўцы Tochka.by

Чалавек па імені «Карыстальнік» прапаноўваў за 20 рублёў пераслаць поштай у Барысаў. Хтосьці папрасіў зніжку ў пяць рублёў, калі ўжо з'явіліся ахвотныя купіць без торгу.

Зрэшты, многія адразу пыталіся, дзе забіраць і даведваліся нумар тэлефона, але ў выніку так ніхто і не прыязджаў. Гэта яшчэ адна з прычын, чаму суразмоўніца ўсё ж паставіла цэннік. Ёй не хацелася проста так марнаваць час на «здзелкі, якія не адбыліся».

Перамагла ветлівасць

У выніку ноўтбук купіў чалавек, які ў перапісцы быў максімальна ветлівым. Ён аказаўся калекцыянерам такой старызны.

Мужчына некалькі разоў удакладняў, ці сапраўды гэты ноўтбук прадаецца за 10 рублёў. Паводле яго, людзі часта выстаўляюць за старую тэхніку неабгрунтавана высокую цану.

Скрыншот суразмоўцы Tochka.by

Іна задаволеная вынікам. Яна ўпэўненая, што састарэлая тэхніка трапіла ў патрэбныя рукі. Калекцыянер дакладна не «пакрыўдзіць» свайго новага «гадаванца» і давядзе яго да ладу.

Да самога працэсу яна паставілася з замілаваннем і разуменнем: калі не хочаш лішніх пытанняў і «дзіўных» пакупнікоў, то не прадавай рэчы на «барахолцы».

Каментары8

  • Гэля
    23.09.2023
    Трэба і мне паспрабаваць так прадаць свой 14-ці гадовы Asus. Выглядае як новы. Ніколі не ламаўся. У майстэрні быў пару разоў на чыстцы і адзін раз на апгрэйдзе (дадалі 1 Гб аператыўнай памяці).
  • барадзед
    23.09.2023
    вы калі лукашысцкія рэсурсы капіруеце то хаця б спасылку прыбірайце, а то нехта можа выпадкова перайсці
  • Trust
    23.09.2023
    Не совсем понятно, о чем статья. Любой человек, продающий что-то старое на куфаре, с этим сталкивался.

Цяпер чытаюць

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі1

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі1

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць