Свет

Штурм Капітолія: лідар Proud Boys асуджаны на 22 гады турмы

Міністэрства юстыцыі ЗША дамагалася для Энрыке Тарыа 33 гадоў турэмнага зняволення.

Фота: Pedro Portal / Miami Herald / Tribune News Service via Getty Images

Амерыканскі суд прысудзіў былога лідара праварадыкальнай групоўкі Proud Boys («Гордых хлопцаў) Энрыке Тарыа да 22 гадоў турмы за ўдзел у штурме Капітолія ЗША 6 студзеня 2021 года, піша Бі-бі-сі.

Энрыке Тарыа быў асуджаны за падбухторванне да мяцяжу і ўдзел у планаванні штурму Капітолія, калі тысячы прыхільнікаў былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сілай спрабавалі перашкодзіць Кангрэсу зацвердзіць вынікі выбараў, якія Трамп і яго прыхільнікі называлі сфальсіфікаванымі.

Пракуратура сцвярджала, што Proud Boys мелі намер сілай пакінуць Трампа ва ўладзе.

Міністэрства юстыцыі ЗША дамагалася для Энрыке Тарыа 33 гадоў турэмнага зняволення.

Турэмны тэрмін Тарыа стаў самым доўгім пакараннем, вынесеным у рамках судовых пераследаў за беспарадкі 6 студзеня 2021 года. Да гэтага заснавальнік арганізацыі Oath Keepers Сцюарт Родс, асуджаны па асобнай справе за падбухторванне да мяцяжу, быў прысуджаны да 18 гадоў.

Раней суд прысудзіў іншага лідара Proud Boys Ітана Нордзіна да 18 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле высноваў следства, больш за сотню прыхільнікаў Трампа 6 студзеня сабраліся ў Вашынгтоне падчас выступу экс-прэзідэнта і, каардынуючы свае дзеянні па радыёсувязі, адправіліся да Капітолія.

Самога Тарыа ў Вашынгтоне 6 студзеня не было, але, на думку пракуратуры і прысяжных, ён публічна заяўляў пра свой удзел у гэтай змове.

«Падсудныя лічылі сябе войскам Дональда Трампа, якое ваюе за тое, каб пакінуць іх правадыра ва ўладзе, нягледзячы на закон і меркаванне судоў», — сказаў у судзе прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Конар Малроу.

«Яны накіравалі на Капітолій сілу, разлічаную на тое, каб гвалтам зацвердзіць сваю палітычную волю сярод абраных службовых асоб і скасаваць вынікі дэмакратычных выбараў», — гаворыцца ў заяве пракуратуры.

Федэральным уладам удалося ідэнтыфікаваць больш за тры дзясяткі ўдзельнікаў штурму Капітолія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць