Грамадства55

«Дзень апрычніка». Пранкер Уладзіслаў Бохан зноў правёў акцыю сярод педагогаў, гэтым разам на акупаваных тэрыторыях Украіны

Былы настаўнік гісторыі з Беларусі Уладзіслаў Бохан, вядомы сваімі пранкерскімі акцыямі ў беларускіх і расійскіх школах, адсправаздачыўся пра новую «ідэалагічную дыверсію» пад назвай «Дзень апрычніка». Гэтым разам яе аб'ектам сталі педагагічныя калектывы школ на тэрыторыях Украіны, часова акупаваных расійскімі войскамі.

Сутнасць акцый Уладзіслава Бохана — ён дасылае на электронныя адрасы школ ад імя розных дзяржаўных органаў патрабаванне ў нейкі тэрмін правесці ў сваёй установе тую ці іншую ідэалагічную акцыю, якая нібыта праводзіцца ва ўсёй краіне ці асобным рэгіёне, а ў якасці пацвярджэння выканання загаду даслаць на гэты адрас адпаведныя фота.

Гэтым разам асновай для розыгрышу былі абраныя матывы сатырычнай кнігі сучаснага расійскага пісьменніка Уладзіміра Сарокіна «Дзень апрычніка», якая, як гэта ні дзіўна, дагэтуль уваходзіць у спіс літаратуры, рэкамендаванай у расійскіх школах для дадатковага чытання. 

Акцыя Бохана і гэтым разам мела поспех: ён атрымаў, хоць і пасля дадатковага нагадвання, фоты з некалькіх школ.

А некаторых педагогаў упершыню ў практыцы пранкера ўдалося раскруціць на тлумачальныя запіскі, чаму заданне было не выканана. Пры гэтым выявілася, што сам пранкер памыліўся, паставіўшы памылковую дату рэгістрацыі, якая ўжо мінула. Аднак многія на гэта ўвагі не звярнулі.

«Мяне неаднаразова пыталіся: ці шкада мне тых «настаўнікаў», якія становяцца аб'ектамі маіх эксперыментаў па пошуку дна гэтага абсурду. Не. Паглядзіце самі! Вам шкада?

Я не кажу пра тое, што гэтыя людзі будуць распальваць вайну ў юных розумах на ўроках, а пасля будуць разносіць позвы былым вучням. І не ў метафары, што менавіта ў гэтым рэгіёне яны лёгка змянілі «радзіму» і будуць апяваць паход «новай» на іх «старую», — каментуе Уладзіслаў Бохан гэтую сваю акцыю.

Каментары5

  • Прахожы
    25.08.2023
    Фота пастраенняў, асабліва першыя два здымка, нагадваюць сцэну з "Дня апрычніка" Сарокіна - оргію ў лазні.
  • ---
    25.08.2023
    учителей в оккупированной части украины за неучастие в "патриотических" акциях, в отличие от. бел. и рос., могут и на подвал отправить

    так что такой "пранк" больше говорит об iq этого бохана
  • Ме
    26.08.2023
    ---, уся рашка сёння па сарокіну!!!!

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць