Спорт1414

Скандал у Егіпце: пераможцу моладзевага чэмпіянату па дзюдо 10 разоў прымушалі паўтараць фінальны бой, спадзеючыся на яго паразу 

Прычына такой нядобрасумленнасці аказалася вельмі празаічнай.

Ахмед аль-Баталі, пераможца юніёрскага чэмпіянату арабскага свету па дзюдо ў Егіпце, якога 10 разоў прымушалі паўтараць фінальны бой з мэтай справакаваць яго паразу. Фота: скрыншот відэа Middle East Monitor

Пераможцу чэмпіянату арабскага свету па дзюдо сярод юніёраў 18 арабскіх краін, які праходзіў у Егіпце, прымушалі паўтараць фінальны бой, пакуль той не прайграе. Пра гэта распавяло выданне Middle East Monitor.

У выніку маладому дзюдаісту з Кувейта Ахмеду аль-Баталі ўсё ж дазволілі перамагчы пасля таго, як суддзя 10 разоў не залічваў яму папярэднія перамогі ў адным і тым жа фінальным спарынгу.

Такім паводзінам суддзі хутка знайшлося тлумачэнне.

«Рэч у тым, што ў фінальным баі супраць Ахмеда выступаў унук прэзідэнта Егіпта аль-Сісі, таму суддзя, груба парушаючы нормы чэмпіянату, не прысуджаў перамогу спартсмену з Кувейта, каб не пакрыўдзіць унука прэзідэнта перад яго хатняй егіпецкай аўдыторыяй. Аднак Ахмед усё роўна 10 разоў запар перамагаў у спарынгу і нарэшце дабіўся канчатковай перамогі», — піша Middle East Monitor.

Нягледзячы на непрафесійныя і нядобрасумленныя паводзіны суддзі, ні пра якія далейшыя расследаванні гэтага інцыдэнту не паведамлялася.

Каментары14

  • Многие беларусы чувствуют себя Ахмедом
    21.08.2023
    В наших краях есть похожий пример, когда один малчык не закончив школы, не сдавав ни школьные экзамены, ни ЦТ, поступил в ВУЗ на специально открытый для него факультет. А когда этот малчык играл в юношеской хоккейной команде, эту команду точно также как и внука арабского шейха, всегда тянули на пьедестал, на первое место. А когда его папа играет в хоккей, игроки противоположной команды просто разезжаются на льду перед ним, а шайба практически беспрепятственно залетает в ворота. И конечно же его папа тоже всегда занимает первое место на турнирах имени самого себя. Чем не арабский шейх, тем более и по количеству миллиардов он уже не уступает им.
  • Мыш
    21.08.2023
    Малайчына пацан, жалезны характар і ўласная годнасць. Дарослым халуям усіх нацыянальнасцяў глядзець і зайздросціць
  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.08.2023
    У выніку ўнука 10 разоў клалі на лыткі))
    Усход - тонкая справа. Настолькі тонкая, што ўжо таўстая)))

Цяпер чытаюць

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця15

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

Па цяжкіх артыкулах будуць судзіць, верагодна, цэлую сям'ю3

У Мінску сталі пераносіць трамвайнае кальцо з ДС «Возера» бліжэй да цэнтра

У Пецярбургу прадпрымальнік з нажом прабраўся ў Эрмітаж і з імператарскага крэсла звярнуўся да Пуціна1

Кая Калас: Расія, Кітай і ЗША хочуць разбурыць Еўрасаюз9

Пяскоў звінаваціў Зяленскага ў падбухторванні з-за слоў пра Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця15

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць