Грамадства

Беларус, выдадзены ўчора Расіяй, знаходзіцца ў ІЧУ Круглага

Расія ўчора выдала Беларусі Дзяніса Хахлова, падазраванага ў «грубым парушэнні парадку» (арт. 342 КК). «Медыязона» са спасылкай на праваабарончую арганізацыю «Грамадзянскае садзеянне» паведамляе, што Хахлова ўжо даставілі з Масквы ў ІЧУ ў Круглым на Магілёўшчыне, і хутка ён будзе пераведзены ў СІЗА.

Дзяніс Хахлоў жыў у Расіі з лютага 2023 года, туды ён з'ехаў, бо баяўся пераследу на радзіме. З Расіі ён збіраўся з'ехаць у Грузію, але ў чэрвені 2023 года быў затрыманы ў Кабардзіна-Балкарыі праз тое, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку на запыт Беларусі.

Дзяніс — айчым ужо асуджанага за ўдзел у пратэстах на два гады «хатняй хіміі» Уладзіслава Лагуценкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах4

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў29

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах4

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць