Вайна

«Вайна не завершыцца да вясны, шлях да перамогі будзе доўгім» — віцэ-прэм'ер-міністр Верашчук

«Настройваемся на марафон, а не на спрынт, на бой з дванаццаці раўндаў, а не з трох», — кажа Ірына Верашчук.

Ірына Верашчук. Фота: фэйсбук

Віцэ-прэм'ер — міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук заявіла, што вайна з Расіяй працягнецца доўга і не завершыцца ні да канца гэтага года, ні да наступнай вясны, як некаторыя спадзяюцца. Пра гэта яна напісала ў сваім тэлеграме.

«Колькі яшчэ працягнецца вайна? Мы павінны быць сумленнымі. У гэтай вайне шлях да перамогі будзе доўгім і цяжкім. «2—3 тыдні», «да канца года», «наступнай вясной» — усё гэта няпраўда, — кажа віцэ-прэм'ер-міністр. — Мы павінны настроіцца на працяглую барацьбу. Грамадзяне і ўлада — усе павінны настроіцца на працяглую і цяжкую вайну. І толькі тады мы пераможам».

Верашчук лічыць, што кожны павінен працаваць на перамогу на сваім месцы.

Яна прапануе такі падыход:

  • Настройваемся на марафон, а не на спрынт, на бой з дванаццаці раўндаў, а не з трох.
  • Бяромся толькі за рэалістычныя рэчы, не трацім рэсурсаў і часу на тое, што «не ўзлятае».
  • Трымаем фокус на галоўных рэчах, ігнаруем астатнія. Мы павінны прывыкнуць жорстка трымаць прыярытэты і не распыляцца.
  • Карупцыя — дзяржздрада. Калі дзейнічаць не жорстка, то не спрацуе.
  • Палітыканства і гарлапанства — мараторый. Звады — пасля вайны.

«Не думаем пра потым. Робім максімум тут і цяпер. Спакойна. Дзень пры дні. І падтрымліваем адно аднаго. Гэта таксама важна. Менавіта таму мы выстаялі летась. Таму ўрэшце мы пераможам», — рэзюмуе Ірына Верашчук.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць