Усяго патроху22

Аўгустоўскі канал на беларускім баку абмялеў. Беларусы вінавацяць палякаў, а палякі беларусаў

На Аўгустоўскім канале прыпынілі шлюзаванне. Некалькі дзён там падае ўзровень вады. Беларускія прапагандысцкія крыніцы абвінавачваюць у абмяленні трансгранічнай воднай сістэмы Польшчу. Польшча ж бачыць праблему ў халатнасці супрацоўнікаў на беларускім баку прымежнага шлюза Кужынец і ў кепскай камунікацыі, піша Hrodna Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Падляскі аддзел памежнай службы Польшчы

Вада ў канал перастала паступаць з боку польскай часткі Аўгустоўскага канала, паведамілі на дзяржаўным канале «Гродна Плюс».

Паводле версіі прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў, паступленне вады па канале перакрылі вышэй за цячэнне ад беларускай часткі — у раёне гідравузла Кужынец на тэрыторыі Польшчы. Па цэнтральнай лініі шлюза якраз праходзіць мяжа паміж дзвюма краінамі. Шлюзаванне на беларускай частцы канала прыпынілі нібыта да 27 ліпеня.

На польскім баку сярод насельніцтва пашыраная версія, што ваду ў канале нібыта зліў Лукашэнка, каб мігрантам было лягчэй незаконна перасякаць мяжу. Але насамрэч, як мяркуюць польскія спецыялісты, хоць у страце вады сапраўды вінаватыя самі беларусы, тут няма з іх боку адмысловага намеру.

Такая сітуацыя, маўляў, абумоўленая шэрагам фактараў, у тым ліку засухай у басейне ракі Чорная Ганча з вясны і неналежным кіраваннем воднымі рэсурсамі на шлюзе Куржынец з боку Беларусі. Праз дзеянні беларусаў засаўкі на шлюзе былі заблакаваныя назапашанымі галінкамі, якія плаваюць па цячэнні.

У польскім Міністэрстве інфраструктуры падкрэсліваюць, што праз геаграфічнае становішча палякі і беларусы кіруюць шлюзам Куржынец напалову, а гэта значыць, што без добрага ўзаемадзеяння паміж службамі шлюз на канале не ачысціць.

Узровень вады на Аўгустоўскім канале. Фота: «Гродна Плюс»

Узровень вады над шлюзам Куржынец цяпер прыкладна на 1 метр ніжэйшы за мінімальны ўзровень, устаноўлены для гэтага аб’екта, паведаміў прадстаўнік Міністэрства інфраструктуры Польшчы Шыман Гуптысь.

У чэрвені 2023 года вадазборнае ўпраўленне ў Аўгустове паспрабавала прыбраць завал экскаватарам, распавёў Шыман Гуптысь. Але дастаць усё драўнянае смецце, якое назапасілася перад верхняй брамай, не атрымалася праз абмежаваны працоўны дыяпазон машыны. Але паколькі апошнім часам беларусы сталі ахвотней супрацоўнічаць з палякамі, то неўзабаве сітуацыя павінна нармалізавацца.

У аўторак, 18 ліпеня, сумесна з беларускім бокам уваход у шлюз змаглі канчаткова расчысціць. Пасля ачысткі ў верхніх засаўках быў абмежаваны непрадукцыйны адток вады. Дзякуючы гэтаму ўзровень вады ў Аўгустоўскім канале на ўчастку ад Куржынца да Кудрынкі на беларускім баку павінен паступова падняцца, лічыць польскі чыноўнік.

Каментары2

  • увы
    21.07.2023
    Стопудова польские бубры
  • mikola
    22.07.2023
    A chto geta narabiu, moza geta zrabili woragi, kab wadu u nas skrasci, bo nashi balatu asushanyja...Wos u chym pytanie, jak gawaryli starazytnyja ludzi

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць