Грамадства66

У Мінску адкрылася яшчэ адна кавярня стыльнага фармату — для аматараў кніг і кавы

У Мінску дабавілася яшчэ адна ўстанова, дзе можна не толькі папіць кавы, але і пачытаць кнігі. У старым, даваенным доме на вуліцы ля Траецкага адкрылася стыльная кавярня «Маркс», піша «Анлайнер».

Дзе знаходзіцца кавярня?

Лакацыя ў яе сапраўды характэрная. Установа размешчаная на першым паверсе старога пяціпавярховіка, пабудаванага ў стылі канструктывізм у канцы 1930-х. У 3-4-пакаёвых кватэрах жылі пераважна афіцэрскія сем'і. Адна з галоўных фішак кватэр — умантаваныя ў падлогу басейны, якія замяняюць звычайныя ванны. Падчас вайны дом быў разбураны, але пазней яго аднавілі ў выглядзе, набліжаным да арыгінала.

Доўгі час на першым паверсе будынка працавала крама «Радзівілаўскі». Аднак у 2021-м сетка зачынілася, памяшканне вызвалілася, і ў наступным годзе з'явілася інфармацыя, што яго плануюць здаць у арэнду. Увесну ў прасторы, што пуставала, пачалі рабіць рамонт. А пару тыдняў таму прыляцела навіна: на месцы былога прадуктовага магазіна адкрыецца кавярня «Маркс». У сераду яна пачала працаваць у тэставым рэжыме.

Што сабой уяўляе кавярня?

Па канцэпцыі кавярня кардынальна не адрозніваецца ад іншых з такой жа шыльдай, размешчаных на вуліцах Кісялёва і Маркса. Тут усё гэтак жа можна адпачыць, выпіць кавы, замовіць якую-небудзь слодыч і купіць літаратуру: біяграфіі знакамітасцяў, кнігі па архітэктуры, гісторыі, мастацтве і кінематографе.

— Пры гэтым усе тры нашы ўстановы розныя. У гэтай вы можаце правесці дзелавыя перамовы, на Кісялёва — проста пасядзець вечарам і выпіць цёплага чаю, а на Маркса, 11 — памарыць і стварыць нейкі свой праект. Атмасфера ўсюды розная, але сутнасць адна: кава плюс кнігі, — тлумачыць супрацоўніца ўстановы Валерыя.

Што тычыцца інтэр'ера, то прама зараз яго ўпрыгожваюць творы беларускага скульптара Вольгі Орсік. У будучыні ў кавярні плануюць выстаўляць працы і іншых беларускіх мастакоў і скульптараў.

Наведвальнікаў сустракае праца фатографа Алены Коршак, апублікаваная некалькі гадоў таму ў італьянскім Vogue.

Пяройдзем да напояў і ежы. Як распавяла Валерыя, для кавярні купілі сучасную кавамашыну Victoria Arduino, якая можа самастойна варыць фільтр-каву.

— У нас ёсць кантактны бру-бар, дзе можна пагутарыць з барыста, ён падбярэ каву па вашых пажаданнях і на вашых вачах прыгатуе напой. Вы самі выбіраеце зерне і спосаб заварвання: варонка V60, аэрапрэс, пасля з'явіцца кемекс (ручная кававарка; дзякуючы шчыльнаму фільтру, кава атрымліваецца чыстай, але даволі моцнай з-за працяглага кантакту з вадой. — Заўв. Onlíner). Ну і ў нас ёсць батч-бру і фільтр-кава, — кажа суразмоўца.

Некалькі слоў пра цэны:

— летнія напоі (айс-латэ, айс-матчу, эспрэса-тонік, бамбл, матча-тонік, халодны чай каркадэ, афагата) — ад 6,5 да 9,5 рубля;

— ліманады — 9 рублёў;

— чорная кава (амерыкана, эспрэса, фільтр, V60 — ад 5 да 8 рублёў;

— кава з малаком (капучына, флэт, пікала, латэ, раф, матча-латэ) — ад 5 да 12 рублёў.

Ва ўстанове таксама можна замовіць булачкі, напалеон, кіш альбо тварожнік. Праз некалькі тыдняў абяцаюць уключыць у меню сняданкі. «Маркс» прымае наведвальнікаў з 8 да 22, але з часам цалкам рэальны пераход на графік да 23 гадзін.

Каментары6

  • ром
    07.07.2023
    Паустанцы?? Або рэвалюцыянеры??
  • Энгельс
    07.07.2023
    Нармальна. Можна Суркова альбо Азаронка пачытаць пад каву.
  • Хачу схавацца
    07.07.2023
    Мяркую толькі па фота, але з таго, што бачу мэбля ў кафэшцы не схіляе да чытання. Зашмат прасторы, няма мяккіх фатэляў ці канапаў. Ня ўтульна, адным словам. З іншага боку, можа гэта амыслова зроблена, каб не засіджваліся на палову дня з адным кубачкам кавы, бо на такіх наведніках не заробіш.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў пяць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму1

Тэрарыст у Кіеве забіў пяць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура32

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў пяць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму1

Тэрарыст у Кіеве забіў пяць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць