Грамадства11

У парламенце Літвы не бачаць патрэбы пашыраць санкцыі супраць беларусаў

Спікерка літоўскага парламента Вікторыя Чміліце-Нільсэн выказалася за неабходнасць правядзення кансультацый з памежнай службай і іншымі дзяржаўнымі ўстановамі, якія адказваюць за бяспеку.

Вікторыя Чміліце-Нільсэн (другая справа). Фота Volodymyr Tarasov / Ukrinform / Future Publishing via Getty Images

Старшыня Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн заявіла, што не бачыць неабходнасці ўніфікаваць санкцыі супраць расіянаў і беларусаў, як піша «Радыё Свабода».

«Мяне не пераконвае аргумент прэзідэнта Наўседы пра тое, што закон трэба змяніць або перагледзець праз прысутнасць групоўкі «Вагнер» у Беларусі. Толькі таму, што расійскія грамадзяне з тэрарыстычнай групоўкі «Вагнер» пераедуць у Беларусь, яны не стануць беларускімі грамадзянамі, таму да іх будуць прымяняцца тыя ж патрабаванні, якія дзейнічалі дагэтуль», — заявіла Вікторыя Чміліце-Нільсэн 5 ліпеня ў эфіры радыёстанцыі LRT.

У той жа час спікерка літоўскага парламента выказалася за неабходнасць правядзення кансультацый з памежнай службай і іншымі дзяржаўнымі ўстановамі, якія адказваюць за бяспеку, ці «бачаць яны ў гэтым праблему і мэтазгоднасць больш строгіх норм закону і ягонага перагляду і ці ўсё пад кантролем».

«Пакуль не бачу неабходнасці яго пераглядаць», — адзначыла Вікторыя Чміліце-Нільсэн.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 4 ліпеня заявіў аб неабходнасці ўвядзення аднолькавых абмежавальных мер для беларусаў і расіянаў і аргументаваў гэта патэнцыйным з'яўленнем на беларускай тэрыторыі наймітаў расійскай ПВК «Вагнер».

«Найбліжэйшым часам давядзецца вярнуцца да гэтага пытання, бо каля нашых межаў могуць з'явіцца ўзброеныя людзі з беларускім грамадзянствам, пад вопраткай якіх будуць хавацца тыя самыя «вагнераўцы». Я не палохаю, проста прапаную вельмі добра падумаць, у якой сітуацыі мы цяпер знаходзімся. Гэтыя хлопцы пэўна не адчуваюць згрызотаў сумлення, і ў адпаведных руках яны могуць быць выкарыстаныя для якіх-небудзь зламысных мэтаў», — сказаў Гітанас Наўседа ў інтэрвʼю тэлеканалу LNK.

Увесну Сейм Літвы прыняў пакет нацыянальных санкцый, якія пераважна для расійскіх грамадзянаў зрабілі больш строгім парадак уезду і знаходжання на тэрыторыі краіны, а таксама абмежавалі правы. У выніку ажыўленых дыскусій беларусы пазбеглі большасці абмежавальных захадаў.

Гітанас Наўседа наклаў на закон вета, дамагаючыся аднолькавых абмежаванняў для грамадзянаў Беларусі і Расіі, але парламент адхіліў яго прапановы.

Згодна з новым законам, з 2 мая 2023-га да 3 мая 2024 года для грамадзянаў Беларусі і Расіі абмежавалі атрыманне літоўскіх віз, электроннага статусу рэзідэнта, а таксама ўвоз імі ўкраінскіх грыўняў.

Для расіянаў ускладнілі магчымасць набыцця нерухомасці ў Літве і спынілі прыём заяў на атрыманне відаў на жыхарства.

Каментары1

  • Казік
    05.07.2023
    Парламент здаровага чалавека

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў75

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў75

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць