Жыхара Рудзенска Уладзіміра Кондруся арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе «Белсат».

Паводле папярэдніх звестак, мужчыну пакаралі 15-дзённым арыштам за рэпосты матэрыялаў «Белсата» і «Хартыі-97» ды канфіскавалі мабільны тэлефон. Так пастанавіла суддзя суда Пухавіцкага раёна Алена Марчанка.
Затрымалі Кондруся 16 чэрвеня. За кратамі ён абвясціў галадоўку.
«Яму давялося спаць на голым жалезе, пасцелі не далі. Уначы будзілі па некалькі разоў. Тыдзень ён трымаў галадоўку», — расказала крыніца.
У адказ на абвешчаную галадоўку Кондруся плануюць накіраваць на экспертызу ў Цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках.
Пад распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў лукашысты разумеюць перапост інфармацыі з непадкантрольных ім СМІ.
-
Пасля шасці гадоў зняволення выйшаў на свабоду пінскі палітвязень Ігар Салавей
-
Пратасевіч адказаў Статкевічу і НН: Маё сумленне чыстае. А пра трусы маёй абранніцы прачытаюць больш, чым пра ўсемагчымыя Каардынацыйныя рады
-
Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары