Ключавы момант у спробе вайсковага перавароту ў Расіі: ці пасля звароту Уладзіміра Пуціна вагнераўцы спыняцца
Надыходзіць ключавы момант у спробе вайсковага перавароту ў Расіі: ці пасля звароту Уладзіміра Пуціна вагнераўцы спыняцца, ці захаваюць вернасць Прыгожыну і пачнуць рухацца ад Варонежа на Маскву?

Растоў-на-Доне і Варонеж — два гарады-мільённікі. Выбіць вагнераўцаў адтуль сілай — задача з немагчымых, калі толькі яны самі не складуць зброю.
У той жа час адолець сотні кіламетраў ад Варонежа да Масквы без уласнай авіяцыі — таксама задача з немагчымых у выпадку, калі сілы Мінабароны, Расгвардыі і ФСБ будуць супраціўляцца. Інфармацыя, што вагнераўцы ўзялі пад кантроль вялікі аэрадром у Мілераве пад Растовам пакуль не пацвердзілася.
Пуцін вырашыў не заставацца «царом-бацюшкам па-над схваткай», а ўзяць бок Мінабароны і ФСБ.
У наступныя гадзіны мы пабачым, ці быў у Прыгожына і Уткіна план на гэты выпадак, ці іх энергія пачне згасаць.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Пригожин Е. : Героям Слава!